Свет

Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава

У канклаве, які распачнецца 7 мая ў Сікстынскай капэле, змогуць узяць удзел 135 з 252 кардыналаў. 117 членам Калегіі кардыналаў ужо споўнілася 80 гадоў і яны страцілі права голасу пры выбары Папы, паведамляюць Навіны Ватыкана.

Фота: Навіны Ватыкана

Найбуйнейшую групу кардыналаў-выбаршчыкаў складаюць еўрапейцы — 53 іерархі. 37 кардыналаў будуць прадстаўляць Амерыку (16 — Паўночную, 4 — Цэнтральную і 17 — Паўднёвую), 23 — Азію, 18 — Афрыку і 4 — Акіянію.

Кардыналы-выбаршчыкі паходзяць з 71 краіны свету: 18 краін Еўропы, 17 — Афрыкі, 17 — Азіі, 15 — Амерыкі і 4 — Акіяніі.

У Еўропе найбуйнейшую групу прадстаўляюць італьянцы — 17 кардыналаў з правам голасу на канклаве. Па 5 кардыналаў прадстаўляюць Францыю і Іспанію, па 4 — Партугалію і Польшчу, па 3 — Вялікабрытанію і Германію, 2 — Швейцарыю, па адным — Бельгію, Боснію і Герцагавіну, Венгрыю, Літву, Люксембург, Мальту, Нідэрланды, Сербію, Харватыю і Швецыю.

З 37 амерыканскіх кардыналаў 10 прадстаўляюць ЗША, 7 — Бразілію, па 4 — Аргенціну і Канаду, 2 — Мексіку, па адным — Гаіці, Гватэмалу, Калумбію, Кубу, Нікарагуа, Парагвай, Перу, Чылі, Уругвай і Эквадор.

Сярод 23 азіяцкіх кардыналаў-выбаршчыкаў — 4 з Індыі, 3 — з Філіпін, 2 — з Японіі, па адным — з Паўднёвай Карэі, Кітая, Іерусаліма, Інданезіі, Ірана, Ірака, Манголіі, Малайзіі, М’янмы, Пакістана, Сінгапура, Тайланда, Шры-Ланкі, Усходняга Тымора.

З 18 афрыканскіх краін, прадстаўленых на канклаве, Кот-д’Івуар мае 2 кардыналы-выбаршчыкі, па адным — Алжыр, Буркіна-Фасо, Гана, Гвінея, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Каба-Вердэ, Кенія, Мадагаскар, Марока, Нігерыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Паўднёвы Судан, Руанда, Танзанія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Эфіопія.

У кожнай з чатырох краін Акіяніі, прадстаўленых на канклаве (Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея і Тонга) — па адным кардынале.

Упершыню ў гісторыі выбіраць Папу будуць кардыналы родам з Гаіці, Каба-Вердэ, Люксембурга, Малайзіі, Папуа-Новай Гвінеі, Парагвая, Паўднёвага Судана, Сербіі, Сінгапура, Швецыі, Усходняга Тымора і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.

Самы малады кардынал на канклаве — 45-гадовы грэка-каталіцкі іерарх украінскага паходжання Мікола Бычок з Аўстраліі, а самы пажылы — 79-гадовы іспанец Карлас Асора Сьера, арцыбіскуп-эмерыт Мадрыдскі.

Выбіраць новага Папу будуць 5 кардыналаў, прызначаных Янам Паўлам ІІ, 22 — Бенедыктам XVI, 108 — Францішкам.

33 кардыналы-выбаршчыкі належаць да 18 манаскіх супольнасцей. Сярод іх — 5 да Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіяне), па 4 — да Ордэна меншых братоў і Таварыства Езуса (езуіты), 3 — да Ордэна меншых братоў канвентуальных, па 2 — да рэдэмптарыстаў і вербістаў, па адным — да іншых ордэнаў і кангрэгацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць