Эканоміка1212

Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі

Савет Міністраў Беларусі аб'явіў тэрміны поўнага пераходу на аплату жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП) па 100%-х тарыфах. Пра гэта гаворыцца ў пастанове №254 ад 8 мая, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент зацвярджае праграму дзейнасці ўрада на найбліжэйшую пяцігодку.

Згодна з планамі ўладаў, субсідыяванне ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі спыніцца да 2029 года. Да таго часу ўрад плануе дамагчыся 100%-га пакрыцця сярэднедзяржаўных выдаткаў па ЖКП, выключаючы цеплазабеспячэнне і падагрэў вады. Пры гэтым не менш за 60% сродкаў ад планавых павышэнняў плацяжоў за ЖКП накіруюць на павышэнне тарыфу на цеплавую энергію.

Тарыфы на ЖКП у 2026-2029 гадах будуць пераглядаць раз на 3 месяцы, улічваючы рост даходаў насельніцтва. Акрамя таго, ужо ў 2026 годзе беларусаў чакаюць новаўвядзенні па аплаце паслуг — улады даручылі Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрству энергетыкі і Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю распрацаваць нормы спажывання асобных паслуг для насельніцтва. Мяркуецца, што гэта дазволіць укараніць дыферэнцыяваныя тарыфы, асабліва для тых, хто перавышае ўстаноўленыя нормы.

Раней цягам доўгіх гадоў дзяржава дапамагала аплачваць беларусам камунальныя паслугі, пакрываючы частку выдаткаў з бюджэту. Аднак у апошнія гады ўрад мае намер паменшыць дзяржпадтрымку, каб жыхары самі цалкам аплачвалі ЖКП.

Каментары12

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.05.2025
    пу-пу-пу... усіх прыраўняюць да тунеядцаў атрымоўваецца?
  • ваван питерски
    14.05.2025
    Один только вопрос - нахера столько лет терпеть а результат одинаковый????
    Я просто помню лозунги нынешней власти - придут змагары будете платить за УСЕ...и по полной...
  • Янка
    14.05.2025
    Адразу ж з любымі размовамі пра 100-адсоткавую аплату павінна ўзнікаць пытанне дэманапалізацыі рынка ЖКП, у т.л. рынка энерганосьбітаў і структуры іхнай дастаўцы. І нешта мяне здаецца, што напрыклад Белтапгаз збанкрутуе вельмі хутка.

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым3

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым3

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць