Усяго патроху1313

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Бездакорныя пляжы, пышныя какосавыя гаі і цудоўныя акіянскія краявіды. Так сябе рэкламуе пяцізоркавы спа-цэнтр Araliya Beach Resort, дзе сем дзён пасля таямнічага знікнення правяла былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Мы паглядзелі, на што яна магла разлічваць падчас адпачынку. Сярод іншага, у гатэлі ёсць уласны рыф, а на пляжы гасцям падаюць тунца.

Sky Desk — назіральная пляцоўка Araliya Beach Resort & Spa з басейнам з панарамным відам на акіян. Тут і далей — фоты з сайта курорта

Araliya Beach Resort & Spa — гэта першы пяцізоркавы гатэль у шры-ланкійскай мясцовасці Унаватуна, адной з галоўных турыстычных пярлінаў гэтага вострава ў Індыйскім акіяне. Гасцініцы ўсяго пяць гадоў.

У старажытнаіндыйскім эпасе «Рамаяна» рай апісваўся менавіта словам «унаватуна». Мельнікава з дзвюма дочкамі засяліліся ў Araliya Beach Resort & Spa 28 лютага і правяла там тыдзень, пісалася ў расследаванні Polityka.

Студзень-сакавік на Шры-Ланцы лічыцца найлепшым сезонам для адпачынку.

Перад гэтым Анжаліка была тамсама ў студзені 2024 года. Як вынікае са слоў ананімнай сяброўкі жанчыны, тады яна адпачывала ў кампаніі беларуса спартыўнага выгляду.

Ад студзеня да сакавіка на востраве сонечна і суха, няма вятроў. Таму можна меркаваць, што Анжаліцы Мельнікавай як тады, так і цяпер пашанцавала з адпачынкам. Гэтаму спрыяла не толькі надвор’е, але і ўмовы гасцініцы, дзе яна з дочкамі спынілася.

Araliya Beach Resort & Spa лічыцца адным з найлепшых гатэляў Шры-Ланкі. Ён адносіцца да класа luxury.

Менавіта адсюль Анжаліка Мельнікава тэлефанавала калегам і расказвала, што яна хварэе, таму не можа прыйсці на работу.

Колькі каштуе пражыванне ў такой гасцініцы? Мы праверылі тыя самыя даты на наступны год. Самы танны пакой для аднаго дарослага і дваіх дзяцей каштуе прыблізна $1500. Варыянт са сняданкам — чарговыя $300 на ўсіх за тыдзень. Разам — $1800. Ёсць варыянты з абедамі і вячэрамі, або варыянт all inclusive. Гэта каштуе некалькі тысяч даляраў за тыдзень. У якіх умовах жыла былая спікерка Каардынацыйнай рады — невядома, але ўлічваючы абеды і вячэры, нават калі яны былі па-за гатэлем, гэтая сума не меншая за $3000. Толькі 100 грамаў лобстара ў рэстаране гатэля каштуе $5.

Ёсць у гатэлі і варыянт класу Premier. Такі пакой каштуе каля $4000 за тыдзень, а апартаменты з дзвюма спальнямі — амаль $9000.

У Araliya Beach Resort&Spa працуе ажно 12 рэстаранаў і бараў.

Ёсць стравы розных культур — ад міжнародных да традыцыйных страў Шры-Ланкі. Таксама прапануецца кухня ф'южн і багатыя шведскія сталы са стравамі з усяго свету. Увесь тыдзень можна харчавацца ў розных рэстаранах, не выходзячы за межы гатэльнага комплексу.

Акурат цэлы тыдзень, калі там знаходзілася Мельнікава, у гатэлі святкавалі Дзень жанчын. У дзень яе заезду, у пятніцу 28 лютага, у начным клубе гатэля грымела вечарынка-дыскатэка з бясплатнымі ружовымі кактэйлямі для кабет.

У суботы ў пляжным клубе гатэля працуе шведскі стол. У ім падаюць «вытанчаныя прысмакі» з усяго свету. Анжаліка мела магчымасць трапіць на яго аднойчы, на другі дзень прыезду. Цана такой радасці — 10 еўра на чалавека.

На папулярным турыстычным сайце Tripadviser кліенты гатэля, якія жылі там у той жа час, што і Мельнікава, пакінулі багата водгукаў. Іх захапіў ахоўваны пляж, дзе а 12:00 гасцям падаюць тунца.

Пляж Унаватуны з беленькім пясочкам і шырокай берагавой лініяй прызнаны, дарэчы, найлепшым на востраве. З гатэля да яго ўсяго 50 метраў. 

У гатэлі свая школа сёрфінгу і дайвінгу. Паводле гасцей гатэля, у тыя дні, калі там жыла Мельнікава, акіян быў без хваляў.

На тэрыторыі каля атэля госці ў тыя дні сустракалі мілых паўлінаў, качак, бурундукоў, малпачак.

Ёсць у гатэля і свая ўласная ювелірная крама.

Не адыходзячы далёка ад гатэля, можна займацца сноркелінгам. Гэта такі від плавання пад паверхняй вады з маскай і дыхальнай трубкай, і звычайна з ластамі. У Araliya Beach Resort&Spa ёсць уласны хатні рыф.

На 12-м паверсе атэля гасцям даступны Sky Desk — назіральная пляцоўка з басейнам з панарамным відам на акіян.

У гатэлі госці могуць займацца ёгай, медытацыяй і фітнэсам. Вядома, што ў Варшаве ў Мельнікавай была свая персанальная трэнерка па фітнэсе, а апошнім часам яна пачала займацца кікбоксінгам. Спікерка нават зняла паркоўку побач з фітнэс-цэнтрам. На Шры-Ланцы трапіць туды можна было ліфтам.

У спа-цэнтры гатэля гасцям абяцаюць працэдуры ад усіх хваробаў. А паміж працэдурамі кліентаў частуюць на месцы рознымі стравамі, «якія дапамогуць ачысціць арганізм і паскорыць працэс аднаўлення». Усё адбываецца ў міні-вёсцы на тэрыторыі комплексу.

Гатэль прапануе гасцям шэраг экскурсій. Можна паехаць на сафары ў нацыянальны парк Мінерыя і паглядзець на статкі сланоў або леапардаў. Або ў невялікую рыбацкую вёску Хабарадува, каб убачыць рэдкіх марскіх чарапах.

Нядаўна калегі Мельнікавай аднавілі кантроль над кіраваным ёй фондам Białoruś Liberty. Яны выявілі, што жанчына вывела з рахунка на асабістыя патрэбы больш за 150 тысяч даляраў грамадскіх грошай. Самыя вялікія пераводы былі зробленыя 5 і 18 сакавіка. 5 сакавіка яна яшчэ знаходзілася ў Araliya Beach Resort & Spa.

Каментары13

  • Петя
    14.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    14.05.2025
    Не блага так адпачывала(
  • Моана
    14.05.2025
    А представьте, что тайный белорус спортивного телосложения это Гриша Азаронок или Женя Пустовой.
    Или гомельский военком.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць