Здароўе66

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг

Праца звыш 52 гадзін на тыдзень можа выклікаць не толькі стомленасць і раздражнёнасць — яна, паводле меркавання паўднёвакарэйскіх навукоўцаў, здольная прыводзіць да фізічных зменаў у мозгу.

Даследаванне, праведзенае вучонымі з Паўднёвай Карэі паказала, што пастаянны стрэс ад перапрацовак можа парушаць працу тых участкаў мозгу, што адказваюць за эмоцыі і мысленне. Пра гэта піша The Times.

Навукоўцы прааналізавалі стан мозгу 110 медыцынскіх работнікаў. З іх 32 чалавекі працавалі больш за 52 гадзіны на тыдзень, астатнія — менш. Даследаванне выявіла істотныя адрозненні ў структуры мозгу паміж гэтымі дзвюма групамі.

У людзей, схільных да перапрацовак, назіралася павелічэнне аб’ёму асобных участкаў мозгу — перадусім тых, што звязаныя з выканаўчымі функцыямі і рэгуляцыяй эмоцый.

Паводле аўтараў, павелічэнне аб’ёму мозгу само па сабе не абавязкова з’яўляецца негатыўным — такія змены могуць назірацца, напрыклад, падчас навучання або актыўнага авалодвання новымі навыкамі. Гэта можа сведчыць пра рост актыўнасці нейронаў або паляпшэнне кагнітыўных здольнасцяў.

Аднак у гэтым выпадку рост аб’ёму адбываўся ў тых участках мозгу, што асабліва адчувальныя да хранічнага стрэсу. Навукоўцы лічаць, што гаворка ідзе не пра развіццё мозгу, а пра яго спробу прыстасавацца да пастаяннай перагрузкі. Такая адаптацыя можа часова павышаць уважлівасць і эфектыўнасць, але пры адсутнасці належнага аднаўлення прыводзіць да стомленасці, эмацыйнай нестабільнасці і пагаршэння кагнітыўных функцый.

Раней было ўстаноўлена, што праца звыш 55 гадзін на тыдзень павышае рызыку інсульту на 33 % і ішэмічнай хваробы сэрца на 13 %. Новае даследаванне дапаўняе гэтую трывожную статыстыку звесткамі пра магчымыя структурныя змены ў мозгу.

Аўтары падкрэсліваюць, што пакуль высновы папярэднія: удзельнікі групы з перапрацоўкамі былі маладзейшыя і мелі вышэйшы ўзровень адукацыі, а значыць, маглі спачатку мець лепш развітыя ўчасткі мозгу. Гэта магло паўплываць на выбар прафесіі і схільнасць да працяглай працы.

Эксперты адзначаюць, што праца «ўносіць уклад у нарастаючае разуменне таго, што перапрацоўкі сур’ёзна ўплываюць на здароўе» і падкрэсліваюць неабходнасць далейшых даследаванняў з удзелам людзей розных прафесій.

Каментары6

  • Жыццё гэта праца
    19.05.2025
    Як адрозніць працу ад жыцця? Я ужо таго? Вочы адкрываеш - усё што да закрыцця вачэй праца. Ці я нешта не разумею у мяне кагнітыўныя здольнасці паплылі?
  • хамса
    19.05.2025
    по мнению мужа я не работаю
  • хамса
    20.05.2025
    скзл нкцт
    что согласен быть президентом

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць