Кіно1313

У беларускіх кінатэатрах круцяць фільм пра вайну, ад якога заплакаў Пуцін. Што гэта за кіно?

«У спісах не значыўся» — знакамітая аповесць пра абаронцу Брэсцкай крэпасці. Да 80-годдзя перамогі па ёй знялі фільм з расійскім акцёрам Уладзімірам Машковым, у масоўцы здымаліся і беларусы. 

Фота: кадр з трэйлера

Галоўный герой гэтай стужкі, як і аповесці, — малады лейтэнант Мікалай Плужнікаў. Хлопца прызначаюць на службу ў Брэсцкую крэпасць, і ён прыязджае ў горад 21 чэрвеня 1941-га. Шпацыр па горадзе, візіт у рэстаран — да крэпасці Плужнікаў дабіраецца толькі позна ноччу. Ён не паспявае апавясціць старэйшых афіцэраў, што прыбыў, і такім чынам не трапляе ў спісы баявога склада.

Ранкам 22 чэрвеня немцы атакуюць крэпасць. Баявыя сцэны першых гадзін вайны паказаныя ў фільме як нязладны вэрхал: незразумела, хто, куды і навошта страляе, што ўвогуле адбываецца. Плужнікаў застаецца ў крэпасці, там у яго пачынаецца раман з Мірай — яўрэйкай-кухаркай, якая працавала ў крэпасці як вольнанаёмная. 

Вакол ёсць і іншыя афіцэры, акрамя Плужнікава. Напрыклад, Уладзімір Машкоў грае старшыну Сцяпана Мацвеевіча — для яго трохі перарабілі персанажа, якога Васільеў назваў у аповесці старшынёй Ягоравічам. Гэта пажылы, мацёры ваяка, які выглядае суворым, але бліжэй да канца стужкі раскрываецца праз гераічны ўчынак, які меў месца і ў сапраўднай Брэсцкай крэпасці.

Іронія лёсу, што такую гісторыю ўвасабляе Машкоў — давераная асоба Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах і актыўны прыхільнік расійскай агрэсіі ва Украіне. Машкоў і спрадзюсаваў новую стужку, а зняў яе расійскі рэжысёр Сяргей Каратаеў. Гістарычныя драмы з савецкімі рэаліямі — важны для яго жанр: за апошнія некалькі гадоў Каратаеў папрацаваў над дэтэктывам «Горкі 53» пра хрушчоўскія часы, ваеннай драмай «Праз прыцэл» і серыялам «У парку Чаір» пра чатырох савецкіх дзяўчат і вайну.

Але вернемся да героя Машкова. Учынак Сцяпана Мацвеевіча — адна з нешматлікіх сцэн у фільме, якія выклікаюць хоць трохі эмоцый, але «трохі» — ключавое слова. Пачатак вайны, лёс няшчаснай крэпасці, каханне ў казематах і гераізм — усё гэта выглядае ў стужцы нечым аўтаматычным і паўсюдным, нібыта так і трэба было, і праз гэта — штучным.

Фота: кадр з трэйлера
Фота: кадр з трэйлера

Але ж асноўнае, чым запомнілася «У спісах не значыўся» — гэта вэрхал з баявых сцэн. Замест гэтага сцэнарысты маглі б паспрабаваць раскрыць герояў. Як наконт глыбокай размовы ў цемры каземата? Або дробных сітуацый, якія расказалі б пра герояў нешта іншае, акрамя ўра-гераічнага наратыву «сыходзіць загаду не было»? Што казаць, калі самае глыбокае ў фільме — радкі з Васільева, якія за кадрам чытае Машкоў.

Пасля дзесяцігоддзяў паразітавання на тэме вайны варта было б паставіць у легендах кропку і паспрабаваць расказаць гісторыю той вайны з больш чалавечнай перспектывы, тым больш аповесць Васільева для гэтага падыходзіць выдатна.

Сюжэт у фільме рваны, як і мантаж, героі — плоскія і малацікавыя, а галоўны персанаж увогуле недаравальна бляклы. У стужцы ёсць камп’ютарная анімацыя, але відовішчнай яе не назавеш — такое адчуванне, што кадры даваеннага Брэста малявалі ў казематах «Беларусьфільма».

Дарэчы, пра казематы: фільм здымалі ў сапраўднай Брэсцкай крэпасці (у вочы кідаецца, што яе сцены не сталі аднаўляць з дапамогай графікі, каб крэпасць выглядала так, як да вайны). Некаторыя сцэны запісвалі ў Мінску, беларусы здымаліся ў масоўцы.

Бюджэт стужкі складае прыкладна 12,4 мільёна даляраў. Для параўнання, геніяльны «Бруталіст» з Эдрыянам Броўдзі, які выйшаў у 2024-м і пашумеў на «Оскары», зняты за 10 мільёнаў даляраў.

Супергеройскія савецкія наратывы так упляліся ў свядомасць расійскіх кіношнікаў, што адмовіцца ад іх складана, нават калі вельмі хочацца. І так зручна выкарыстоўваць іх цяпер, калі шанаваць жыццё, як і ў савецкі час, зноў не ў модзе.

А фінальная сцэна, на якой заплакаў Пуцін падчас прэм'еры, сапраўды можа падацца моцнай — было б складана цалкам запароць такую моцную першакрыніцу як аповесць Васільева. Хаця, здаецца, лепш было б яе ўвогуле не кранаць. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • пыпа-хацеў-у-туалет
    16.05.2025
    А пра сумесны парад савецкіх і ссаўскіх там ёсць? У Берасці быў у 1939
  • Tlo
    16.05.2025
    Надеюсь бюджет фильма удачно распилили, хоть кому-то какая-то польза от него будет
  • Чавус
    16.05.2025
    Памятаю гэту аповесць, яшчэ з савецкіх часоў. І творы Барыса Васільева чытаў. Гэты пісьменнік - сапраўдны франтавік. Як наш Васіль Быкаў. Жанр яго прозы называлі "лейтэнантскім". Вядомая аповесць "А зоры тут ціхія" - таксама яго твор.
    Думаю, сёння ён у Расіі быў бы "иноагентом".

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна27

«Вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе». Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны12

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа52

Мінскія ўлады расказалі, дзе абсталююць пляцоўкі для пляжнага валейбола і футбола2

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, пажадаў «па-сапраўднаму незалежнага развіцця»14

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі30

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць