Грамадства66

Праграма «Гісторыя» ЕГУ прапануе падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў

Праграма «Гісторыя» ЕГУ прапануе кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы для будучых абітурыентаў.

Анлайн-курс складаецца толькі з 6 сустрэч (12 акадэмічных гадзін), па адной сустрэчы на тыдзень. За гэты час вы зможаце вырашыць усе пытанні, якія абазначаныя вышэй:

— пераканацца, што вучыцца на праграме Гісторыя — гэта сапраўды вам падыходзіць,

— пазнаёміцца з майстэрняй гісторыка (адкуль гісторыкі ведаюць, тое, што ведаюць),

— даведацца, як арганізаваная праца на праграме і ў ЕГУ у цэлым,

— пазнаёміцца з выкладчыкамі праграмы,

— і, магчыма, атрымаць зніжку на аплату навучання.

Але галоўнае — на працягу 6 тыдняў вы будзеце мець магчымасць працаваць разам з вельмі цікавымі лектарамі і выдатнымі даследчыкамі, камунікаваць з вашымі аднадумцамі!

Пачатак 20 мая 2025 года. Рэгістрацыя — па спасылцы.

Удзельнікам курсаў будуць прапанаваныя наступныя заняткі:

1. Уводзіны. Шматаблічнасць гісторыі замест аб'ектыўнасці? 

Усім прыходзілася, напэўна, чуць: ну і што за навука ваша гісторыя? Сёння напішаце так, а заўтра гэтак. І тут мы, гісторыкі, пачынам трымаць удар. Але пастаноўка праблемы насамрэч складанейшая, чым выглядае на першы погляд. І проста трымаць удар недастаткова.

Давайце паспрабуем разабрацца: што не так з гісторыяй, што любы абывацель можа паставіць пад сумнеў яе навуковасць? А пасля дакажам яе навуковасць.

Іншы афарызм сцвярджае, што гісторыю пішуць пераможцы. У такім выпадку, у кожнага пераможцы можа быць свая праўда. І гісторыя можа перапісвацца бясконца…

Але ці з гістрыяй як навукай мы маем тут справу? Тут мы павінны ўскладніць наш слоўнік. Гэта мы і паспрабуем зрабіць. А таксама пагаворым, якая сувязь і ў чым розніца паміж падзеяй і гістарычным фактам, чаму нават на падставе аб’ектыўных фактаў не можа быць створана аб’ектыўная гісторыя, Чаму гістрыку важна не толькі быць сучасным, умець працаваць з рознымі лічбавымі платформамі і іх магчымасцямі, але, найперш, разумець, што адбываецца з гісторыяпісаннем (як яно само трансфармуецца) пад уплывам гэтых тэхналогій.

2. Ад літары да тэксту: берасцяныя граматы, цэры, графіці

Для захавання і перадачы якой інфармацыі можа служыць тэкст? Калі пісьмовасць пакідае сферу сакральнага і пачынае асвятляць прыватнае жыццё? Пра што пісалі продкі ў сваіх лістах? Старажытныя шыфроўкі, плёткі, загадкі і нават абсцэнная лексіка — усё гэта прысутнічае ўжо ў самых ранніх пісьмовых помніках.

3. Летапісы і хронікі: як разумець даўнія тэксты

Хто і для каго ствараў летапісы? Аўтограф, пратограф, копія: ці магчыма высветліць, як было на самой справе? Што рабіць, калі летапісы супярэчаць адзін аднаму? Чаму летапісцы спісвалі ў сваіх калег? Летапісанне — гэта старажытны стрымінг ці ўжо старажытны блогінг?

4. Кім былі продкі? Праблема ідэнтычнасці ў Сярэднявеччы і ў ранні Новы час

Праблема фарміравання ўласнай ідэнтычнасці з’яўляецца важнейшым стымулам, які штурхае людзей да вывучэння гісторыі. Гэта ў тым ліку падштурхоўвае нас задаваць пытанне, кім былі нашыя продкі адпаведна сучасным уяўленням пра ідэнтычнасць, галоўнай з якіх у цяперашні час з’яўляецца нацыянальнасць. Аднак уяўленні людзей у мінулым пра сябе выбудоўваліся на іншых падмурках, а больш важнымі былі рэлігійны і сацыяльны складнікі. Гэта ўскладняе суаднясенне групавых ідэнтычнасцяў мінулага з сучаснымі нацыянальнымі, аднак адкрывае магчымасць для разумення гісторыі.

5. Гістарычная геаграфія як інструмент для разумення мінулага

Скласці ўяўленне пра мінулае дапамагаюць гістарычныя крыніцы, аднак непасрэдна ў іх складана знайсці інфармацыю пра складаныя і дынамічныя гістарычныя з’явы і працэсы. Яны маглі заставацца незразумелымі нават для сучаснікаў. Гістарычная геаграфія з’яўляецца міждысцыплінарным падыходам, які праз аналіз прасторавага вымярэння мінулага дазваляе абысці абмежаванні крыніцавай базы, паглыбіць нашыя веды пра мінулае і сфарміраваць узважаную ацэнку складаных грамадскіх, палітычных і эканамічных працэсаў. З апорай на геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС) магчыма больш грунтоўна прааналізаваць змены ў сістэме засялення, урбанізацыі, шляхах камунікацый і культурным ландшафце.

6. Складанасці разумення культуры: як этналогія і культурная антрапалогія працуюць з крыніцамі

Этналогія і культурная антрапалогія вывучаюць культуру канкрэтных супольнасцяў людзей. Феномен культуры адзін з самых складаных для вывучэння. Гэта прымушае шукаць адпаведныя крыніцы. Што такое палявы этнаграфічны матэрыял, як этнолагі і антраполагі яго збіраюць і асэнсоўваюць. Як і чаму гэта дапамагае зразумець культуру людзей.

Каментары6

  • Захар
    16.05.2025
    Ганьба, это европейское образование, а не беларускае, если ты не в курсе. Сделайте беларускае и выдумывайте тогда чего хотите.
  • Дзівоска
    16.05.2025
    Пра рэлігійныя і сацыяльныя ідэнтычнасці хай Герадоту раскажуць, а тое ён, небарака, усё народы нейкія выдзяляў.
  • Ганьба
    16.05.2025
    Захар, ты ведаеш, што гародзіш? Што еўрапейскага ў гэтай ўстанове, апроч слова ў назве? Паспытай людзей, якія патрапіліся ў тую пастку і ледзь ногі ўнеслі пасля першага ж году "навучання". Нават у Беларусі такое цяжка назваць "каледжам".
    Гэта вялікае марнаванне грошай беларускай рэвалюцыі на выманьванне нашай актыўнай моладзі, якая расчароўваецца хутка ў гэтай установе і валіць падалей і ад яе, і ад нашай Беларусі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць