Культура44

Моўная рэформа

Стэнаграма паседжаньня Мовазнаўчага інстытуту.

Стэнаграма паседжаньня Мовазнаўчага інстытуту.

Старшыня: Дарагія таварышы, у гэты стабільны для Бацькаўшчыны час мы паўсталі перад пытаньнем яшчэ большага стабілізаваньня розных аспэктаў нашага жыцьця. Адным з такіх аспэктаў ёсьць мова. 25 жніўня стала відавочна, што яна патрабуе рэформы. Дзеля гэтага найлепшыя спэцыялісты ўжо 25-га па абедзе разгледзелі некалькі варыянтаў магчымай рэформы, якія я вам зараз і выкладу…

Такім чынам, сябры, першы варыянт, прапанаваны камісіяй, прадугледжваў пераход на арабскі альфабэт, ці, як кажуць у нас у народзе – арабіцу. Прадыктаванае падобнае меркаваньне было ня так бізнэсоўцамі з арабскіх краінаў, як цьвярозым розумам: шырацца кантакты нашай рэспублікі з далёкім замежжам, і якога нашага стратэгічнага патрнэра ні вазьмі, амаль усе яны, хоць ты ў лоб страляй, карыстаюцца менавіта такім пісьмом. Да таго ж і продкі нашыя не цураліся пісаць зьлева направа.

(У залі гул галасоў, відаць па ўсім – ухвальны).

Аднак пазьней камісія вырашыла адмовіцца ад першага і пачала разгляд другога варыянту. Сутнасьць яго ў наступным: зважаючы на тое, што расейская мова зьяўляецца дзяржаўнай, дзяржава павінна рэфармаваць менавіта яе. І таму ў мэтах збліжэньня моваў прапанавалася пісаць: «калхозьник», «Москва», «ператрахивать». Аднак пасьля цяжкай працяглай дыскусіі сябры камісіі вырашылі адысьці ад другога і засяродзіцца, на трэцім, апошнім варыянце, абмеркааваць які мы і прапануем вам сёньня.

У залі ажыўленьне: нарад хуткай дапамогі толькі што ажывіў Панкрата Нічыпаравіча, самага старога сябра Інстытуту.

Старшыня: Гэты варыянт ваісьціну зьяўляецца культурнай рэвалюцыяй! Вырашана адмовіцца ад звыклай сыстэмы напісаньня і перайсьці на больш дасканалую – гіерагліфічную! Цяпер замест звыклых літараў-словаў будуць пісацца асобныя гіерогліфы-паняткі. Перавагі гэтага мэтаду агаломшваюць. Першае: відавочная эканомія часу, інтэлектуальных высілкаў, паперы, фарбы, энэрганосьбітаў. Другое: кожнаму слову, якое па даўнейшаму магло мець некалькі сэнсаў ці адценьняў, даецца стабільны панятак.

Вось некалькі прыкладаў. Для слова «Прэзыдэнт» прапануецца адмысловы гіерогліф, сэнс якога літаральна азначае: «Прэзыдэнт – самы мудры і добры». Улічваючы тое, што гэта гіерогліф, і яго, як аказалася, нельга пісаць зь вялікай літары, прапанавана ў кожным тэксьце вылучаць яго чырвоным колерам… Для слова «суд», калі гэта датычыць Беларусі, прапануецца гіерогліф, які даслоўна азначае «праведны суд». Для слова «міліцыя» – «міліцыя, якая робіць правільна». А, напрыклад, для апазыцыі (нешта малюе на аркушы і паказвае ў залю) – гіерогліф у выглядзе вось такой сьняжынкі, які азначае «адмарозкі».

Вымаўленьне, альбо па-простаму кажучы – артаэпія, зараз ня будзе мець вялікай важнасьці. Між іншага, мы вырашаем праблему дзьвюхмоўя! Цяпер ня важна, хто на якой мове гаворыць і як вымаўляе, – нас зьяднаюць герогліфы! Можна будзе казаць і «Президент – самый мудрый и добрый, і «Прэзыдэнт – самы мудры й добры», і «Празідзент – самы мудры і добры»… Самае галоўнае, што кожны з гэтых варыянтаў будзе абсалютна правільны!

Такі падыход значна стабілізуе і так стабільную грамадзка-палітычную сытуацыю. Каб унікнуць непажаданых тэндэнцыяў у нашым грамадзтве, уся друкаваная прадукцыя будзе мець права выходзіць толькі новым пісьмом. (Голас з залі: «Дык ёсьць жа Інтэрнэт, ім жа якраз гэныя, ну, сьнегавікі… ці як іх… адмарозкі… і карыстаюцца!»)

Старшыня: Адказ просты: кітайскія фільтры. Яны фільтруюць Інтэрнэт, і любы непажаданы сайт аўтаматычна перакладаюць на нашыя гіерогліфы. А газэты мы апазыцыйныя закрываць ня будзем – навошта? Што яны зараз пішуць? (Дастае нейкую газэту, чытае) «Міліцыя разагнала пікет апазыцыянэраў, якія пратэставалі супраць палітыкі прэзыдэнта. Дзесяць апазыцыянэраў былі асуджаныя Цэнтральным судом…» Як гэта будзе чытацца па-новаму, герогліфамі? «Міліцыя, якая робіць слушна, разагнала пікет адмарозкаў, якія пратэставалі супраць палітыкі Прэзыдэнта – самага мудрага й добрага. Дзесяць адмарозкаў асуджаныя праведным Цэнтральным судом»… Прыгожа! Хто ж іх цяпер забараняць будзе – хай пішуць.

Запісаў стэнаграму, то бок напісаў гэтую гумарэску Аляксей Шэін

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса7

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса7

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць