Грамадства11

Белавежскай пушчы не падоўжылі дыплома Рады Еўропы

Працягненне дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчы зноў адкладзена. Найбліжэйшым часам праект адпаведнага рашэння павінен быць зацверджаны Камітэтам міністраў РЕ, паведамілі ў адміністрацыі нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Дыплом РЕ — прэстыжную ўзнагароду, якой адзначаюць поспехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў у сферы аховы прыроды, — Белавежская пушча атрымала ў 1997 годзе. Як паведаміў прадстаўнік нацыянальнага парку, цяпер дзеянне дыплома РЕ для Белавежскай пушчы часова прыпынена.

Нагадаем, у кастрычніку 2007 года беларускі бок павінен быў прадставіць экспертам СЕ план кіравання паркам на дзесяць гадоў, які з’яўляецца ўмовай працягнення дзеяння дыплома, аднак да гэтага тэрміна дакумент падрыхтаваць не атрымалася. Беларускае МЗС накіравала камітэту РЕ па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ліст, у якім тлумачыліся прычыны затрымкі з падрыхтоўкай плана, а таксама запэўнівалася, што прыродаахоўная і гаспадарчая дзейнасць у Белавежскай пушчы адпавядае патрабаванням і рэкамендацыям РЕ.

Камітэт прыняў да ўвагі гэтыя тлумачэнні і перанёс разгляд пытання на лістапад 2007 года, затым — на вясну 2008‑га, на сакавік 2009‑га і, нарэшце, на сакавік 2010 года.

Паводле слоў прадстаўніка нацыянальнага парку, эксперты СЕ ў чарговы раз адклалі працягненне дыплома РЕ для Белавежскай пушчы ў сувязі з тым, што яны маюць намер асабіста пераканацца, «як будзе працаваць план кіравання паркам». Чакаецца, што сёлета для ацэнкі эфектыўнасці яго мерапрыемстваў нацыянальны парк наведае місія экспертаў ЮНЕСКА і Міжнароднага савета аховы прыроды.

Акрамя таго, эксперты РЕ папрасілі беларускі бок даслаць поўную версію плана, перакладзеную на англійскую мову. Дагэтуль на англійскую мову была перакладзена толькі дырэктыўная частка плана, якая ўключае прыродаахоўныя мерапрыемствы, — прыкладна трэць ўсяго дакумента.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

Вызвалілі прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука4

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць