Свет55

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц упершыню наведаў усходні фланг НАТА. У Вільні ён разам з міністрам абароны Барысам Пісторыусам узяў удзел у цырымоніі ўводу ў строй нямецкай танкавай брыгады, якая ў перспектыве павінна дасягнуць колькасці ў пяць тысяч чалавек, піша Bild.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Дарагія літоўцы, вы можаце разлічваць на Германію і нашых салдат. Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі», — заявіў Мерц.

Стварэнне брыгады ў Літве атрымала асаблівае значэнне пасля «развароту» Дональда Трампа, які даў зразумець, што ЗША больш не будуць настойваць на спыненні агню ва Украіне.

«Новая нямецкая танкавая брыгада ў Літве — гэта выразнае папярэджанне расійскаму дыктатару Пуціну: Еўропа адзіная», — сказаў у размове з BILD прэм’ер-міністр зямлі Гесэн Борыс Райн.

Аднак падрыхтоўка брыгады суправаджаецца шэрагам праблем. Пакуль што ў Літве размешчаны толькі 800 вайскоўцаў, а для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ больш за 4000 спецыялістаў. Мерц мяркуе, што Германія ўкладзецца ў тэрміны — брыгада павінна быць цалкам гатовая да 2027 года.

Для Літвы прысутнасць нямецкіх войскаў мае асаблівае значэнне. Армія краіны налічвае ўсяго 15 тысяч чалавек, уключаючы прызыўнікоў, і пры гэтым вайна ва Украіне ў Вільні ўспрымаецца як прамая пагроза.

Каментары5

  • Ждём
    22.05.2025
    В Ккраине ждут три танковые бригады бундесфера и полного закрытия неба,
  • Filipp
    22.05.2025
    Дастаем калькулятар
    - 5 000 магчымая нем брыгада
    - 15 000 армія Літва
    Ітого
    20 000 вайсковых без ваеннага досведу. Вайна в Украіне ужо прадамастравала не эфектыўнасць танкаў на полі бою, іх можа знішчыць звычайны фпв дрон. Тут вось якое пытанне: - А колькі тысяч дронаў ёсць у Літве, і колькі ў іх войску дранаводаў?
    Канешне, пакуль ідзе гэта вайна, Літва можа быць пакойна, але ж калі ў восень яна скончыцца, мільёная армія РФ можа стаць не вырашальнай праблемай.
  • Австрияк
    22.05.2025
    До чего надо было довести армию чтобы она была в таком состоянии…. Работал русский агент Меркель

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць