Мінздароўя пракаментавала сітуацыю з небяспечным вірусам «ніпах», які фіксуецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі і дало рэкамендацыі.

Рызыка распаўсюджвання вірусу Ніпах на тэрыторыі Беларусі мінімальная, а выпадкаў завозу захворвання, выкліканага гэтым вірусам, у Беларусь не зафіксавана.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя класіфікуе вірус «ніпах» як патаген высокай рызыкі з эпідэмічным патэнцыялам. Захворванне, выкліканае гэтым вірусам, у чалавека можа праяўляцца па-рознаму — ад бессімптомнага стану да вострых формаў, якія хутка развіваюцца.
У межах прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе турыстам, якія накіроўваюцца ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі:
- — пазбягаць кантактаў з хворымі жывёламі, асабліва з лятучымі лісіцамі і кажанамі;
- — пазбягаць шчыльнага фізічнага кантакту з людзьмі, якія маюць прыкметы інфекцыйных захворванняў;
- — старанна мыць рукі з мылам і выкарыстоўваць антысептычныя сродкі;
- — мыць садавіну і гародніну перад ужываннем;
- — пазбягаць ужывання вады з неправераных крыніц
У выпадку з’яўлення прыкмет захворвання неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.
Каментары