Грамадства33

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята

У якасці хэдлайнераў на гарадскі выпускны ў Гродне ў гэтым годзе ўлады вырашылі запрасіць расійскіх выканаўцаў Galibri&Mavik. Гродзенскія выпускнікі ў сацсетках абурыліся такім выбарам, піша Hrodna.life.

Galibri&Mavik
Galibri&Mavik. Фота: ok-magazine.ru

«Убачыла хэдлайнера на выпускны ў Гродне і ўжо неяк не хочацца туды ісці», — выказалася адна з гродзенскіх выпускніц у тыктоку. У каментарах яе падтрымалі:

  • «Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў»;
  • «Гэта проста трэш, у адным гродзенскім канале нават каменты закрылі, таму што акрамя абурэнняў нічога не пісалі»;
  • «У тым годзе было лепш…»;
  • «Гэта проста капец, а ўсе навінавыя паблікі Гродна крычаць аб тым, маўляў, дзеці САМІ прасілі гэтых выканаўцаў у анкетаванні. Адна хлусня…»;
  • «Я нават назвы іх гурта не ведала і думала, што гэтыя песні гэта нейкі рофл…»

Адзін з карыстальнікаў усё ж упэўнены, што меркаванне дзяцей не варта ўлічваць:

«Дзіцятка, ніхто табе не абавязаны ўвогуле якіх-небудзь выканаўцаў на выпускны запрашаць, дзякавала б кіраўніцтву горада ўвогуле за такія ініцыятывы клікаць кагосьці, а тут яшчэ выбірае, што ёй не падабаецца».

Galibri & Mavik — расійскі музычны дуэт у стылі сучаснай поп-музыкі. Створаны ў 2020 годзе Яўгенам Трухіным (Galibri) і Аляксандрам Фаменкавым (Mavik). Да гэтага яны пісалі песні для іншых артыстаў, у тым ліку — Клава Кока, NILETTO і Хабіба. Вядомасць атрымалі пасля хіта «Федерико Феллини» (2021), які стаў вірусным у тыктоку. Сярод іншых папулярных песень — «Чак Норрис», «Карнавал», «Дискотанцы», «Ромашки».

«Galibri&Mavik — адны з тых выканаўцаў, якіх прасілі вучні выпускных класаў, і за якіх галасавала моладзь у анкетах», — пісалі ў афіцыйным канале гарвыканкама, каментуючы выбар.

выпускной комментарии
Каментары ў гродзенскім канале-афішы «Туси в Гродно»

Не ацанілі выбар уладаў і большасць каментатараў у інстаграме канале «Гродна Плюс»:

  • «Я, канешне, усё разумею, але як гэтыя выканаўцы падыходзяць пад тэматыку выпускнога і хто іх выбіраў? У мінулым годзе хаця б хэдлайнеры былі вядомыя выпускнікам і яны ведалі не адну песню артыста, у іх хоць былі песні ў тэматыцы выпускнога… Цяпер жа адзіная песня знаёмая ўсім — Федэрыка Феліні, што ўсе астатнія 4 гадзіны мы будзем рабіць?»;
  • «Можна не прыходзіць»;
  • «Мда, горш быць не можа»;
  • «Хто з выпускнікоў іх пісаў…»

Упершыню гарадскі выпускны ў Гродне арганізавалі ў 2024 годзе. У ім прынялі ўдзел каля 2,5 тысяч выпускнікоў. Для іх зладзілі свята з урачыстым шэсцем і канцэртам на Савецкай плошчы. Для выпускнікоў выступалі, як і ў гэтым годзе, выканаўцы з Расіі: 22-гадовы рэпер Фогель і гурт Dabro.

У гэтым годзе чакаюць 2647 выпускнікоў сярэдніх школ Гродна. Мерапрыемства пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы.

Каментары3

  • Ёсік
    22.05.2025
    Дык не йдзіце, атрымалі атэстат і дамоў. Хай караеў з амапам слухаюць га.но расейскае.
  • Alex
    22.05.2025
    Ёсік, у Менску РукiУверх рвуць на часткi, а вы кажаце...
  • даведка
    24.05.2025
    Караев себе выписал Полину Гагарину, а детям денег хватит только на Galibri&Mavik.

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць