Грамадства

Паміж Полацкам і Наваполацкам абвалілася дарога — рух цалкам перакрыты

Паміж Полацкам і Наваполацкам, каля населенага пункта Экімань адбылося абвальванне дарожнага пакрыцця. Паводле паведамлення ДАІ Віцебскай вобласці, інцыдэнт здарыўся непадалёк ад бальніцы Ксты. Участак дарогі цалкам перакрыты, цяпер вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў абвалу.

Прычыны здарэння пакуль не называюцца, але адзначаецца, што на Віцебшчыне цяпер ідзе «сезон дажджоў» — за суткі выпала амаль месячная норма ападкаў.

Аб’езд перакрытага ўчастка арганізаваны праз так званую «хлебазаводскую» дарогу (Н-16303).

Змененыя і маршруты грамадскага транспарту:

  • Маршрут №5 з Наваполацка будзе ехаць да вёскі Экімань, затым па вуліцы Цэнтральнай праз катэджны пасёлак у Полацк. Часовыя прыпынкі — «Экімань», «Віленская шаша», «ГЦ «Манеж»;
  • Маршруты №15 і №314 пры выездзе на дарогу Р-45 пойдуць у бок Кстоў і пасёлка Ветрына, з часовым прыпынкам на скрыжаванні дарог і ў Экімані.

Кіроўцам раяць загадзя планаваць свае маршруты з улікам абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць