Усяго патроху66

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну

Што цягне замежнікаў у Беларусь, акрамя бязвізу? Прачыталі іх водгукі ў сацсетках.

У сацсетцы Reddit і на форуме вядомага сайта падарожжаў Tripadvisor падарожнікі з іншых краін часам дзеляцца, чым іх зацікавіла Беларусь.

Найчасцей замежнікі едуць у нашу краіну, бо адтуль іх сябры або партнёр ці партнёрка. 

Але часам ёсць і больш арыгінальныя версіі. Напрыклад, адзін італьянец падзяліўся з карыстальнікамі Reddit, што ён проста апантаны ідэяй праехаць на машыне ад Італіі да Беларусі:

«Ведаю, што гэта гучыць выпадкова і трохі па-вар'яцку, але ў гэтым і фішка. Прагну сапраўдных прыгод, і Беларусь заўжды мяне інтрыгавала, бо гэта сумесь постсавецкай атмасферы, некранутай прыроды і, будзем шчырымі, таямніцы вакол гэтага».

А вось гэты замежнік мае больш прыземленыя інтарэсы:

«У канцы наступнага месяца я паеду ў Беларусь (Мінск і Брэст). Я люблю вывучаць культуры праз ежу. У мяне няма алергій, я не пераборлівы ў ежы і заўжды радуюся магчымасці пакаштаваць дзіўную ежу, бо я ніколі не ведаю, калі ў мяне будзе наступны шанс яе з’есці».

Некаторыя турысты настолькі адказна рыхтуюцца да паездкі, што знаходзяць такія маршруты, пра якія задумаецца не кожны беларус.

Напрыклад, адзін брытанец плануе сваё падарожжа ажно за тры месяцы і думае не толькі пра класічныя кірункі накшталт Мінска ці Нясвіжа, а і пра савецкія помнікі і мазаікі ў Брэсце і Гомелі. Таксама турыст жадае наведаць Белавежскую пушчу і піша, што яго цікавяць пэўныя месцы ў Іўі.

Але ж ёсць і замежнікі, якія яшчэ вагаюцца наконт таго, ці трэба ім ехаць у Беларусь, і просяць парадаў у сеціве:

«Я славянін (рускі?) з Казахстана, нарадзіўся ў Казахстане, як і мае бацькі. Меў ідэю паехаць вучыцца ў Мінск. Звонку ўсё выглядала дасканала. Мне падалося, што гэта такі зручны ў моўным плане куток Еўропы, і я адчуваў, што магу добра ўліцца ў беларускае грамадства. Але пачаў чытаць трэды ў Reddit і глядзець відэанавіны, цяпер я напужаны».

Іншы грамадзянін Польшчы, які збіраецца ў Беларусь, даследуе гісторыю Польшчы паміж дзвюма сусветнымі войнамі — той час, калі ў складзе Польшчы была Заходняя Беларусь. 

З гэтым звязаны і ягоны пост на Reddit:

«Мяне асабліва цікавяць умацаванні, пабудаваныя на цяперашняй беларускай тэрыторыі. Я хачу паехаць у Беларусь, каб іх даследаваць. У мяне пытанне: ці гэта бяспечна з пункту гледжання праблем з уладамі? Якія шансы, што мяне затрымаюць за вывучэнне міжваенных (1931-1938) закінутых бункераў?»

Бывае, што замежнікам і ўвогуле цяжка высветліць, што ж іх цягне ў Беларусь. Так здарылася з падарожнікам са Швецыі:

«Я паехаў у Беларусь адзін, толькі забраніраваў нумар на адну ноч і набыў зваротны квіток на дату праз тры дні. Калі шчыра, гэта, напэўна, было наіўна. Сола-падарожжа для сябе, магчыма, выкліканае нейкай экзістэнцыйнай турботай».

Швед не распланаваў падарожжа, але яму пашчасціла са спадарожнікам — у аўтобусе да Мінска атрымалася пазнаёміцца з беларусам, які гаварыў па-англійску. Новы сябар паказаў шведу горад, пазнаёміў яго з мясцовымі жыхарамі, правёў на парад 9 Мая і нават прапанаваў пакаштаваць халадзец. Не абышлося без трывожнага для замежніка моманту: швед аказаўся на вуліцы ў нецвярозым стане, і да яго падышлі сілавікі — запыталіся, ці ўсё ў парадку.

У выніку чаканні шведа ад Беларусі не супалі з рэальнасцю:

«Думаў, што атрымаю ад гэтага падарожжа нешта глыбокае, магчыма нейкую мудрасць, трансфармацыю. Гэта было нахабна, але калі так, то мне пашчасціла. Бо тое, што я атрымаў, лепш за адкрыцці ў самім сабе — [атрымаў] сувязь [з людзьмі]».

Жыхар ЗША папрасіў парады на форуме Tripadvisor: маўляў, трэба выбраць паміж адпачынкам у Паўднёвай Амерыцы і адпачынкам у Еўропе з заездам у Беларусь. Яму адказаў у тым ліку жыхар Брытаніі — здаецца, у яго адказе пералічаныя ўсе асноўныя характарыстыкі нашай краіны з пункту гледжання турыстаў:

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць і абдзяруць, а ты пабачыш толькі гару забаўнай формы, статую Хрыста і файны пляж. Або два тыдні ў Беларусі, дзе табе будзе супербяспечна, дзе ты пабачыш прыгожыя гарады і клімат, а таксама наймілейшых, самых мудрагелістых і мірных людзей на планеце.

Хочаш прыгожую статую — едзь у Брэст, патрэбны пляж — паспрабуй Браслаўскія азёры. Што да гары, тут не так шмат можна зрабіць. Але каму патрэбная гара, калі можна правесці час за паяданнем салянкі, дранікаў, бліноў і баршчу?»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • ваван
    28.05.2025
    дочитал до слов "некранутай прыроды"... Живого места нет в этой природе... Леса только вдоль трасс для вида, болота пересушены, поля мелиорированы и заросли лозой, щедро удобрены песцидами... Озера зарастают и пересыхают..... Все испаганено "крэпкими хозяйственниками"... Толстое дерево как "цуд".... Аж смешно....
  • бабруйчанін
    28.05.2025
    Каментавал након "прагматычнага света " шахер махераў
    Людзкасць прыстойнасць шчырасць заўседы шмат каштавала а у падобныя часы яна безкаштоўна.
    Так " ёсць нюансы" але ....
    Пасля ні згубіць калі пачнуць зноў " прыХватызацыю аптымізацыю" руку рынка прапанаваць .." розныя эксперементатары ашуканцы нашчадкі преабражэнскага браменталя і швондзера як праізводнай
  • Сергей.
    28.05.2025
    ваван, .. Живого места нет в этой природе Это на вашей планете ? А за пределами территории препкого хозяйственника, по западнее везьде живое место ? Да ?

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі14

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў6

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску10

У Літве высветлілі, што дапамогу, прызначаную бежанцам з Украіны, атрымлівалі і людзі з іншых краін. Сярод іх ёсць і беларусы1

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі14

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць