Свет

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

Федэральны апеляцыйны суд ЗША дазволіў адміністрацыі Дональда Трампа ўводзіць імпартныя мыты, паведамляе Assosiated Press.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Раней Суд міжнароднага гандлю, што месціцца на Манхэтэне, пастанавіў, што прэзідэнт перавысіў свае паўнамоцтвы, бо такія рашэнні, паводле Канстытуцыі ЗША, мае права прымаць толькі Кангрэс. Але апеляцыйны суд часова прыпыніў дзеянне гэтай пастановы, дазволіўшы Трампу скарыстацца надзвычайнымі паўнамоцтвамі для абароны эканомікі.

Нагадаем, што 2 красавіка Трамп абвясціў пра ўвядзенне мытаў на тавары з 185 краін. Мінімальная стаўка была 10%, для ЕС — 20%, для Кітая — 34%, а на аўтамабілі — 25%. 

У адказ Кітай 4 красавіка ўвёў 34% мыта на амерыканскія тавары, а 9 красавіка Трамп павялічыў стаўку для Кітая да 125%. Кітай адказаў уласнымі тарыфамі ў 84%. У выніку сумарная мытная нагрузка на кітайскі імпарт у ЗША дасягнула 145%, уключаючы раней уведзеныя 20% на фентаніл.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць