Грамадства3131

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары

Сталініст Сыранкоў прыкрываецца інтарэсамі народа. Маўляў, неабыякавыя грамадзяне падчас дзён інфармавання нібыта кажуць, што ўсеагульныя выбары — пекла.

Сяргей Сыранкоў. Фота Tochka.by

Першы сакратар пралукашэнкаўскай камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў «не выключае», што замест усеагульных прэзідэнцкіх выбараў кіраўніка Беларусі будуць абіраць на Усебеларускім народным сходзе па аналогіі з Кітаем.

Пра гэта ён заявіў, даючы інтэрв'ю міністру інфармацыі Марату Маркаву ў эфіры АНТ.

«Мы заўсёды зыходзім з інтарэсаў народа. <…> Беларусы ўжо двойчы падтрымалі прэзідэнта ў гэтым плане: па-першае, у 2024 годзе, калі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу абралі яго старшынём УНС, а сёлета — прэзідэнтам.

Я не выключаю, што, калі з боку людзей паступіць такі запыт — а размовы пра гэта ўжо вядуцца, скажу шчыра, на дыялогавых пляцоўках і падчас адзіных дзён інфармавання, — грамадзяне задаюць пытанне: навошта праходзіць гэтыя колы пекла, калі ёсць выдатны досвед Кітая?», — сказаў Сыранкоў.

Такую ідэю Аляксандр Лукашэнка закінуў яшчэ летам 2022 года, неўзабаве пасля таго, як правёў чарговы рэферэндум па зменах у Канстытуцыю.

«Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям выбіраць органы ўлады, асабліва прэзідэнта, на Усебеларускім народным сходзе. Выбары прэзідэнта — гэта заўсёды будзе разгойдваць сітуацыю. Паглядзіце ў Кітаі: усё ж палітыка і партыйная дзейнасць — гэта таксама прафесійная праца», — казаў тады Лукашэнка. Пасля гэтага ідэолагі і палітыкі перыядычна нагадваюць пра яго думку.

Сыранкоў — настаўнік замежнай мовы з Краснаполля. Працаваў дырэктарам школы, пасля трапіў у Краснапольскі райвыканкам. У 2019-2023 быў прызначананы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. З 2024 — першы сакратар Камуністычнай партыі. У 2025-м быў спарынг-партнёрам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Сыранкова паставілі на другое месца і намалявалі яму 3,2% галасоў выбарцаў.

Каментары31

  • галаперыдол
    30.05.2025
    На што толькі не пайдуць прыкарытнікі, каб не губляць статус КВО
  • %
    30.05.2025
    Без аніякай розніцы. У нас і так і гэдак ніколі не выбіралі прэзыдэнта (нахрен ен увогуле патрэбны быў) пасьля 1994. А што там калі на пару дзен, калі на больш працяглы тэрмін былі нейкія забабоны, то гэта роўным лікам нікому і не замінала, і нічога не вырашала ў іншы бок.
    Што да існуючага ўзурпатара, то ягоны час усе ж няўхільна коціцца да скону, гэдак жыцьце уладкавана. Таму каб прыняць ідэю выбараў без выбараў УВОГУЛЕ, то тады ўжо давайце казаць пра спадчыннасьць улады таварышы камунізды
  • Сыр бор
    30.05.2025
    И так понятно, что его патрон будет править до смерти, есть эта "выборная" формальность или нет.

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»52

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

Як адзін айфон дапамог брытанскай паліцыі вылічыць банду, якую падазраюць у крадзяжы дзясяткаў тысяч тэлефонаў

«Пасля калоніі людзі забываюцца, як жыць». Ментарка «Вольных» распавяла, як працуе з палітвязнямі3

У мінскім бістро «Піт Stop» атруціліся людзі2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»52

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць