Грамадства1717

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Увечары 8 кастрычніка рэйс авіякампаніі Ryanair з Парыжа ў Вільню надоўга застанецца ў памяці яго пасажыраў. П’яная грамадзянка Беларусі, якая буяніла на борце, ператварыла палёт у сапраўдны кашмар. Аднак ніякага пакарання за інцыдэнт яна не панясе — паліцыя, якая сустрэла яе ў аэрапорце, проста правяла жанчыну з будынка і адпусціла, піша lrytas.lt.

Фота сведкі падзей

Пра здарэнне на борце самалёта Ryanair, які ляцеў з Парыжа ў Вільню, рэдакцыі Lrytas.lt паведамілі відавочцы. Адзін з пасажыраў расказаў, што інцыдэнт справакавала прыкладна 60‑гадовая рускамоўная жанчына.

«Яна крычала, лаялася, паводзіла сябе абсалютна неадэкватна, экіпаж спрабаваў яе супакоіць. Была відавочна п’яная, напалохала дзяцей. Побач сядзела жанчына з двума малымі, і экіпаж вымушаны быў перасадзіць іх далей ад гэтай буянай пасажыркі. Потым, ужо ў аўтобусе, я чуў, як дзеці ўсё яшчэ гаварылі маці, што ім страшна, а маці іх супакойвала», — расказаў відавочца.

Пасля пасадкі самалёта ўсіх пасажыраў папрасілі заставацца на сваіх месцах. Неўзабаве ў салон увайшлі паліцэйскія і вывелі жанчыну.

Як высветлілася падчас расследавання Lrytas.lt, буяніла грамадзянка Беларусі, якая, паводле папярэдніх даных, мае дазвол на жыхарства ў Італіі.

Экіпаж яшчэ падчас палёту паведаміў наземным службам пра неадэкватныя паводзіны п’янай жанчыны. Таму пасля прызямлення самалёта яго ўжо чакалі памежнікі, супрацоўнікі службы грамадскай бяспекі, ахова аэрапорта і паліцыя Вільні.

Як паведамілі Lrytas.lt у Галоўным упраўленні паліцыі Віленскага рэгіёна, выклік у аэрапорт паступіў 8 кастрычніка каля 23:49. Супрацоўнік аэрапорта паведаміў, што экіпаж просіць дапамогі з-за неадэкватных паводзін жанчыны на борце самалёта, які ляціць з Парыжа.

Паліцыя была праінфармаваная, што самалёт ужо прызямляецца ў Вільні. Пасля прыбыцця да борта яны вывелі відавочна п’яную грамадзянку Беларусі.

«Жанчына была праведзена з аэрапорта. Ніхто не падаў заяву адносна яе паводзін», — паведаміла паліцыя Вільні.

Першапачаткова меркавалася, што заява будзе пададзеная, але калі паліцэйскія ўвайшлі ў самалёт, жанчына ўжо супакоілася і паводзіла сябе нармальна.

У сувязі з гэтым, а таксама з адсутнасцю заявы, у паліцыі не было падстаў затрымліваць яе даўжэй. Таму яе адпусцілі, паведамілі ў паліцыі.

Каментары17

  • Што можна дадаць
    10.10.2025
    Беларусы! Паводзце сябе як беларусы! Кантралюйце ваш час у Рунэце і не дазваляйце зрабіць з вас зомбі.
  • лол
    10.10.2025
    Пажыла ў Італіі, набралася італьянскай культуры
  • Обносить магазины с одеждой и активизм?
    10.10.2025
    Што можна дадаць , Любимые занятия твоих беларусов в Эвропе

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць