Нерухомасць33

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай

«Брама Мінска» заўсёды выклікала цікавасць не толькі ў мінчан, але і ў прыезджых. Яшчэ б — цэнтр горада, унікальная архітэктура, гісторыка-культурная каштоўнасць. Людзям цікавы вонкавы выгляд будынкаў-блізнят, а таксама тое, што адбываецца ўнутры іх. Асабліва ў саміх вежах, упрыгожаных гадзіннікам, гербам і скульптурамі.

Зараз у адной з вежаў здаецца ў арэнду двухузроўневая кватэра. Як яна выглядае і колькі каштуе, піша Onliner.by.

Кватэра знаходзіцца ў доме па адрасе Кірава, 1 — проста ў левай вежы. Праўда, яе вокны выходзяць не на Прывакзальную плошчу, а на супрацьлеглы бок. Рыэлтар называе аб’ект «двухузроўневай кватэрай у сэрцы гісторыі».

Найбольш уражвае зона гасцёўні. Тут вырашылі ўвасобіць сапраўды царскі інтэр’ер з камінам, пазалотай, вензелямі і карцінамі на сценах.

Класічныя дэталі сустракаюцца і ў іншых памяшканнях:

— Уявіце, як кожную раніцу вы прачынаецеся ў атмасферы старадаўняга асабняка, дзе высокія столі захоўваюць шэпт мінулага, а за вокнамі віруе жыццё сталіцы, — піша рыэлтар. — Гэта не проста кватэра — гэта кавалачак спадчыны, увасоблены ў сучасным дызайне. Гатовыя пасяліцца ў легендзе?

Планіроўка ў жылля нязвыклая — можна заўважыць то вокны ў падлогу ў спальні, то акно ў санвузле, то імправізаваны міні-балкон проста каля лесвіцы.

У кватэры прадугледжана два санвузлы.

Галоўнай «фішкай» такога жылля, вядома, з’яўляецца тэраса:

— Вялікая тэраса становіцца вашым асабістым аазісам. Тут можна піць ранішнюю каву пад прамянямі ўзыходзячага сонца або ладзіць вячэрнія пасядзелкі з відам на агні горада.

Зняць гэтую кватэру ў арэнду можна за $850 у месяц.

Каментары3

  • Цікава
    31.05.2025
    НДА уж, такі бамонд )) шыкоўная Тараса)) з табурэтамі з забегалаукі. Інтэр'ер якогась чынушы сярэдняга кшталту. Пачуй сябе царом, пасля дзікай гулянкі. Ну пойдзе на 1-2 начы, чаму не
  • Meine lieben selbstbewussten jungen Männer эршысн!
    31.05.2025
    >«Брамы Мінска»
    >«Брама Мінска» ГЭТА ВАРОТЫ МІНСКА!!! НІЯКАЯ НЕ БРАМА!!

    ворота
    1) вароты , -рот
    *******(глухие, крытые сверху) брама , -мы******
    (простые деревенские — ещё) весніцы , -ніц
    2) (анат.)вароты , -рот
    3) (спорт)вароты , -рот
    футбольные ворота — футбольныя вароты
    триумфальные ворота — трыумфальная брама
    семеро ворот и все в огород — сямёра варот і ўсе ў агарод
    от ворот поворот — ад варот паварот
  • Абгэмахт!
    31.05.2025
    @Яшчэ б — цэнтр горада@
    ДЗІВА ШТО - цэнтр горада

    ещё яшчэ
    ещё бы —
    а) (само собой разумеется) вядома, дзіва што
    пойдёшь гулять? — Ещё бы! —
    пойдзеш гуляць? — Вядома
    б) (было бы некстати, если бы…) яшчэ б
    ещё бы ты не был доволен! — яшчэ б ты не быў здаволены (задаволены)!
    ещё и ещё — яшчэ і яшчэ
    ещё (и) как — яшчэ (і) як
    это ещё ничего — гэта яшчэ нічога

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць