Грамадства

Беларусаў сталі часцей пазбаўляць бацькоўскіх правоў

Верхоўны суд да Дня абароны дзяцей падзяліўся ня вельмі аптымістычнай статыстыкай.

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе суды пазбавілі бацькоўскіх правоў 3155 чалавек — гэта на 379 чалавек больш, чым у 2023-м. З іх 40,2% — жанчыны, а 59,8% — мужчыны.

Сярод разгляданых спраў 699 тычыліся маці, у тым ліку 184 адзінокіх, а 1279 — бацькоў. У 568 выпадках пазбаўлялі правоў адразу абодвух бацькоў.

Цікава, што большасць спраў тычыліся аднаго дзіцяці — 1667, на дваіх дзяцей было 533 выпадкі, на трох — 225, на чатырох — 79, а на пяць і больш — 42 выпадкі.

Найчасцей пазбаўлялі правоў бацькоў дзяцей ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў — такіх рашэнняў было 1047. Дзяцей да года — 278, а падлеткаў ад 15 да 17 — 663.

Але пазбаўленне бацькоўскіх правоў не заўсёды канчатковае: праз суд можна і аднавіць правы. У 2024 годзе ў Беларусі было разгледжана 206 такіх спраў, з іх 83 былі задаволеныя. У выніку свае правы вярнулі 92 бацькі і маці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы23

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы23

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць