Свет

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу да ўрада. Гэта яго рэакцыя на перамогу прадстаўніка апазіцыі Караля Наўроцкага на прэзідэнцкіх выбарах. Туск падкрэсліў, што не мае сэнсу чакаць, пакуль хтосьці іншы ініцыюе такое галасаванне — урад сам прадставіць адпаведную пастанову.

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Паводле слоў Туска, нават калі прэзідэнт будзе блакаваць змены, урад працягне сваю працу і будзе прымаць рашэнні, бо для гэтага яго і выбралі. Ён адзначыў, што гэтае галасаванне стане першым выпрабаваннем для кааліцыі, у якую ўваходзяць партыі «Грамадзянская платформа», «Левыя» і «Трэці шлях».

Аднак унутры кааліцыі не ўсе падтрымліваюць гэтую ідэю: лідар «Трэцяга шляху» Шыман Галоўня назваў вотум даверу «тэатральным жэстам», а ягоная партыя хоча перагледзець умовы кааліцыйнай дамовы.

У сваю чаргу, лідар апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі прапанаваў стварыць тэхнічны ўрад, бо лічыць, што выбары паказалі недавер да цяперашняй улады. Ён назваў вынікі галасавання «чырвонай карткай» для ўрада Туска.

Паводле афіцыйных вынікаў, Караль Наўроцкі перамог на прэзідэнцкіх выбарах з вынікам 50,89%, а ягоны апанент Рафал Тшаскоўскі атрымаў 49,11%. Яўка склала больш за 71%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы23

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы23

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць