Эканоміка22

Уласнікі Realt.by пашыраюць бізнэс на Польшчу, ААЭ і Чарнагорыю

Саўладальнікі найбуйнейшага маркетплейса на беларускім рынку нерухомасці Realt.by браты Аляксандр і Дзмітрый Мартыненкі актыўна маштабуюць свой падобны міжнародны праект Realting.com. Польшча з сярэдзіны мінулага года таксама стала яго часткай, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч. 

Аляксандр Мартыненка

Паводле крыніц, інтарэсы сямейнага бізнесу на польскім рынку нерухомасці прадстаўляе варшаўская кампанія Realting. Яе саўладальнікамі на парытэтных умовах сталі Дзмітрый і Алена Мартыненкі.

Realting.com быў створаны ў 2018 годзе і з'яўляецца платформай для камунікацыі паміж агенцтвамі, прадаўцамі і пакупнікамі ў розных краінах.

У 2020 годзе ён вылучыўся з Realt.by. Першым рынкам у міжнароднай экспансіі новага праекта стаў у 2023 годзе Узбекістан.

На сённяшні дзень Realting.com прысутнічае, акрамя Узбекістана і Польшчы, у ААЭ і Чарнагорыі. Праз партнёраў маркетплейс працуе таксама ў Турцыі, Тайландзе, Інданезіі і Іспаніі. Як пазначана на яго сайце, на платформе прадстаўлена больш за 250 тысяч аб'ектаў нерухомасці ў больш чым 85 краінах. У Realting.com налічваецца каля 1300 афіцыйных партнёраў.

Адзін з важных крокаў у пашырэнні сямейнага бізнесу за мяжой — запланаваны на гэты год выпуск мабільнага дадатку для iOS і Android.

Каментары2

  • .
    04.06.2025
    У 2010-ыя даволі бадзёра, як анлайнер, асвятлялі горадабудаўнічыя канфлікты.
    Пасля сталі значна спакайней і асцярожней, бо не можа аддзел артыкулаў супярэчыць інтарэсам забудоўшчыкаў-рэкламадаўцаў.
    У 2024-м пасля пагроз ад ГУБАЗіКа напісалі пра забарону "экстрэмістцкім" СМІ выкарыстоўваць іх матэрыялы.
  • Woodoo Cult
    07.08.2025
    Лукашистская падаль.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць