Грамадства1111

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Амбітны і перспектыўны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч пагарэў на атрыманні хабару. Як стала вядома «Нашай Ніве», з канца мінулага працоўнага тыдня ён знаходзіцца ў СІЗА.

Ігар Юркевіч. Фота: minsknews.by

Ігар Юркевіч — адзін з топавых чыноўнікаў у медыцынскай сферы. З 2023 года ён займаў пасаду старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Прычым трапіў на гэтую высокую пасаду другі раз — гэта вельмі рэдкая гісторыя.

Далейшая траекторыя яго кар'еры, у прынцыпе, была ясная: з пасады начальніка сталічнага камітэта здароўя наступная лагічная прыступка — гэта толькі міністр. Работнікі сістэмы і акружэнне разумелі, куды меціць Юркевіч, ды і сам ён гэтага не хаваў.

Ігар Юркевіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў Століне, паходзіць з медыцынскай дынастыі. Яго бацька быў загадчыкам аддзялення ў раённай бальніцы, маці працавала там жа медсястрой.

Юркевіч з чырвоным дыпломам скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, але размеркаваўся на малую радзіму. Пасля некалькіх гадоў працы ў Століне перабраўся ў Мінскую інфекцыйную бальніцу. У 2009-2011 Юркевіч быў у ёй галоўным урачом, пасля чаго пайшоў у чыноўнікі.

У 2011-2014 ён першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, у 2014-2017 — старшыня камітэта.

У 2017-2019 Юркевіч быў віцэ-мэрам Мінска, адказваў за сацыяльныя пытанні. Ён стараўся дэманстраваць сябе адкрытым чыноўнікам, катаўся з журналістамі на веласіпедах. Дый увогуле першае інтэрв'ю даваў незалежным медыя, за што пасля атрымліваў ад прапаганды. Разам з тым менавіта за подпісам Юркевіча прыходзіў адказ аб тым, што мемарыяльная шыльда да 100-годдзя БНР не будзе ўсталяваная.

Ігар Юркевіч

У 2019-м Юркевіча выслалі антыкрызісным менеджарам у 6-ю клінічную бальніцу Мінска, дзе ён праседзеў кіраўніком да 2023 года. 

І ўжо адтуль трыумфальна вярнуўся ў кіраўнікі камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама.

У Юркевіча ўсё пёрла, яго прозвішча ўсю вясну не знікала са стужкі БелТА: заробкі ў сталічнай ахове здароўя за 2024 склалі 110,46% ад узроўню 2023, тэмпы росту экспарта медыцынскіх паслуг перавыканалі план і выраслі на 109,7%, укамплектаванасць доктарскіх пасад вырасла да 95% усяго за год працы Юркевіча на пасадзе, дактары нібыта перасталі звальняцца, а ў 2025-м планавалася здаць шэсць новых будынкаў, у тым ліку — чатыры паліклінікі. 

Ігар Юркевіч. Фота: medvestnik.by

Але на мінулым тыдні нешта здарылася. Юркевіч перастаў з'яўляцца на рабоце і заходзіць у месенджары. 

Як стала вядома суразмоўцам «Нашай Нівы», Юркевіча затрымалі пры атрыманні хабару. Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Па абвінавачванні ў карупцыі чыноўніку можа пагражаць да 15 гадоў зняволення незалежна ад таго, якую суму ён атрымаў.

Каментары11

  • Ну, гэта нармальна
    04.06.2025
    Але вельмi здзiвiў "антыкрызiсны мэнэджэр"... дзяржаўнай фабрыкi смерцi. Гэта як i навошта? Цi я ў бiзнэсе не разумею?
  • Гражданин РБ
    04.06.2025
    Грозит 15 лет, а выйдет через 1,5 месяца и снова на руководящую должность
  • Грач
    04.06.2025
    Что-то не верится. Похоже на провокацию. Хватало ему денег, не похоже на то, что он дурак. Обычно взятки берут те, кто близок к богатой кормушке. Им все сходит с рук.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана17

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага25

Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму1

Памёр Андрэй Грынько1

«З 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай13

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь7

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі1

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне4

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана17

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць