Грамадства11

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока

Алесь Кудрыцкі, аўтар кнігі «Казік з Каменнай Горкі», запусціў флэшмоб у падтрымку дабрачыннага збору для дзяўчынкі з Беластока. Такім чынам ён прапануе не проста дапамагчы дзіцяці, але і паказаць палякам салідарнасць беларусаў, нягледзячы на пагаршэнне стаўлення да іншаземцаў, піша Most.

Алесь Кудрыцкі

«Лаві пяць ад Вольнай Беларусі»

Ідэю флэшмобу Алесь Кудрыцкі агучыў у Facebook.

«Я выпадкова пабачыў на Siepomaga (платформа для збору сродкаў.— Most) аб’яву дзяўчынкі Касі з Беластока. Бацькі збіраюць ёй на курс рэабілітацыі — каб навучыць яе лепей хадзіць […]. Грошы трэба адносна невялікія, але дапамога будзе дарэчы. Прапаную пералічыць хоць бы невялікую суму для падтрымкі Касі і падпісаць яе так: Piąteczka od wolnej Białorusi! («Лаві пяць ад Вольнай Беларусі!»)», — напісаў ён.

Агульны подпіс дазволіць адрозніць беларускія ахвяраванні ад іншых у агульным спісе данатаў.

Па словах аўтара, мэта такога флэшмобу не толькі дапамагчы дзіцяці, але і прадэманстраваць палякам сваю салідарнасць:

«Зараз шмат абмеркаванняў пра пагаршэнне стаўлення да чужаземцаў у Польшчы — дык хочацца даць на гэта асабісты адказ з пазіцыі не крыўды, але любові».

У каментарыях да паста ўдзельнікі флэшмобу пакідаюць плюсікі — гэта дапаможа пазней падлічыць, колькі ўдалося сабраць менавіта дзякуючы беларускай ініцыятыве.

Кася з нараджэння мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе

sepomaga.pl

Гісторыя маленькай Касі з Беластока размешчана на сайце Siepomaga. Яна нарадзілася на 30-м тыдні цяжарнасці і з самага нараджэння мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе. У 2023 годзе ёй правялі аперацыю на тазасцегнавым суставе і ўсталявалі металічную пласціну, якую неўзабаве трэба будзе выдаліць. Пасля гэтага спатрэбіцца інтэнсіўная трохтыднёвая рэабілітацыя ў варшаўскім цэнтры Olinek, дзе дзяўчынка ўжо дасягнула значнага прагрэсу раней.

Усяго для Касі зараз сабрана каля 2191 злоты (511 еўра — гэта ўсе данаты, а не толькі беларускія, ці 19% ад неабходнай сумы ў 11490 злоты — 2680 еўра)

Каментары1

  • хамса
    07.06.2025
    я зарабляю менш за 700 бр
    што мне касе паслаць?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць