Грамадства88

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Адвакатка Наталля Мацкевіч абараняла апанентаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны зняволення: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады прыхоўваюць. Наталля Мацкевіч расказала «Свабодзе», як сустракалася са зняволеным актывістам анархісцкага руху Мікалаем Дзядком.

Мікола Дзядок у судзе ў чэрвені 2021 года. Фота: «Новы час»

Вось што, сярод іншага, распавяла Мацкевіч у інтэрв'ю:

— З Мікалаем Дзядком я пазнаёмілася ў лякарні. Ён ляжаў там з чэрапна-мазгавой траўмай, якая з'явілася пасля яго затрымання па дарозе на марш 25 сакавіка 2017 году. Таму для мяне была даволі прадказальнай сітуацыя, калі «праваахоўныя органы» білі Мікалая, дзе толькі яго бачылі. У 2017 годзе яго нават не прынялі ў ізалятар часовага ўтрымання, а адправілі ў лякарню хуткай дапамогі пасля затрымання.

— У лістападзе 2020 году мне сталі прысылаць кадры з відэа, на якім пабіты Мікалай Дзядок. Людзі ведалі, што я ягоны адвакат. Дасведчаныя людзі разумелі, што ён не проста пабіты і што выкарыстоўвалі слёзатачывы газ.

— Таго, што я на наступны дзень пабачыла ў ІЧУ, я нікому не пажадаю бачыць. Мікола Дзядок не быў зламаны, але ён быў рэальна разбіты, пабіты. Кроў з яго не цякла, але і рукі, і твар былі ў слядах ад пабіцця. Ён нават сам не чакаў, што з ім могуць абыходзіцца так брутальна. Гэта была цэлая ноч біцця і пагрозаў. Потым ён расказваў пра гэта ў судзе.

Ён сказаў мне: «Зрабіце нешта, каб гэта больш не паўтарылася». Наколькі я ведаю, у той перыяд гэта не паўтарылася — спадзяюся, што і цяпер не.

— Мы паказалі следчаму ягоныя гематомы — на ўсе ногі, на ўсю дупу, на ўсю спіну.

Я шмат што бачыла, але такога не хацела б больш ніколі бачыць.

Я адразу ж напісала хадайніцтва пра экспертызу. Хоць экспертызу правялі праз нейкі тыдзень, там ёсць фота ягоных сінякоў з апісаннем, памерамі і высновай, што яны не маглі ўтварыцца падчас падзення. Гэтая экспертыза ёсць і ў ягонай крымінальнай справе, але па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў мелася б быць асобная справа. Была праверка, але яна, як заўсёды, ні да чаго не прывяла, як і ўсе заявы пра катаванне ў той час.

— Яго білі, каб атрымаць паролі ад цвёрдага дыску. Але магчыма, што білі проста, каб прыгнесці ягоную волю і ў нечым адпомсціць. Бо можна ж было не біць спачатку і пытацца потым. Мы ведаем, што пры затрыманні яму насоўвалі на галаву падушку, распылялі слёзатачывы газ у твар і зачынялі яго ў кладоўцы, куды распылялі газ, білі рукамі і нагамі. Потым у будынку ГУБАЗіК яго білі да самага ранку, прышпільвалі наручнікамі, пагражалі.

Мікалай Дзядок — блогер, які пісаў і здымаў відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархісцкага руху.

Затрымалі яго 11 лістапада 2020 году. Пры затрыманні Дзядка моцна пабілі, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Сілавікі гвалтам прымусілі яго зняцца на камеру для роліку МУС. Дзядок на судзе заявіў, што пасля затрымання яго катавалі — білі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем.

10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зняволення, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў:

  • арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
  • арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»),
  • арт. 295-3 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў»).

Мікалай Дзядок не прызнаў віну па ніводным артыкуле. Ён меў выйсці на волю 4 красавіка, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе, паведаміў у красавіку прысвечаны палітвязню тэлеграм-канал.

У верасні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі цягам ад аднаго да трох гадоў. Артыкул дазваляе практычна бясконца працягваць тэрмін заняволення палітвязням.

Каментары8

  • даведка
    08.06.2025
    Судьи пусть знают, что силовики могут делать с их детьми, как с сыном судьи Дедка.
  • Гопро
    08.06.2025
    Нелюдзі.
  • Тэкля
    08.06.2025
    Сцвярджаюць, што Бог ёсць. Дзе?

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу25

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»1

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ13

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Гісторыя мужчыны, які ажаніўся з жанчынай з чатырма дзецьмі6

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу16

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа14

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу25

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць