Усяго патроху1515

Скандал у віп-зале Мінскага вакзала: свецкай журналістцы Бажэне Рынскай забаранілі сесці з нагамі ў крэсле

«Таму што свабода нагі — пачатак рэвалюцыі», — напісала яна. На інцыдэнт патокам нецэнзурнай лаянкі ўжо адрэагаваў Азаронак.

Бажэна Рынска ў віп-зале Мінскага чыгуначнага вакзала. Фота тут і далей: яе тэлеграм

Свецкая журналістка Бажэна Рынска расказала пра інцыдэнт у віп-зале Мінскага чыгуначнага вакзала. Яна ехала з Рыгі ў Маскву і ў беларускай сталіцы была праездам.

«Купіла я СВ [спальны вагон] на мінскі цягнік. Прыехала за тры гадзіны да адыходу. Ехала ўвесь дзень. Чатыры гадзіны ў адным аўтобусе, шэсць — у іншым. Ногі нагадвалі двух напаўмёртвых анаконд, у якіх інфаркт, дыябет і іпатэка. Яны прасілі аб свабодзе і гарызантальным становішчы. Я паабяцала ім усё гэта, як толькі мы апынемся ў той самай віп-зале, якая прыкладаецца да білета СВ на фірмовы цягнік Беларусь.

Там утульна: крэслы, мяккія перагародкі. Дызайн у стылі «заможная дача цёткі Лукашэнкі». У самой зале ні душы. Тэлевізар пра сянаж і касавіцу ў гаспадарках Беларусі не бубніць».

Рынска апісвае, што думала прылегчы, але ёй супрацоўніца віп-залы забараніла, спаслаўшыся на правілы. Сесці з нагамі ў крэсла, нават без абутку, таксама па правілах забаронена.

«Я адна ў віп-зале. Ні душы. Але адчуванне, што я ў ШІЗА, і прыйшла дзяжурная па атрадзе», — дзеліцца Рынска.

Яна выклікала міліцыю. Але і яны пацвердзілі: такія правілы.

У правілах насамрэч напісана: забаронена здымаць вулічны абутак, класці ногі і ўкладвацца на мэблю.

«Кансэнсусу з паліцыяй мы не знайшлі. І кожныя 15 хвілін да майго крэсла падыходзіла тая самая капа праверыць, ці не здзейсніла я супрацьзаконнага акта выцягвання ног. Таму што свабода нагі — пачатак рэвалюцыі. Спачатку беларус здымае абутак. Потым лезе на лаўку, а потым не дай бог», — напісала Рынска.

@belarusnovosti2 Азаренок решил проучить журналистку из России #беларусь #белжд #минскновости #новостибеларуси #минск #минсксейчас #минскаяправда #азаренок ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Прапаганда ўжо лютуе з гэтай нагоды. Рыгор Азаронак у сацсетках абрынуўся на жанчыну патокам нецэнзурнай лаянкі і прапанаваў затрымаць яе наступным разам.

«І тое ёй не так, і гэта не так. Ногі працягнуць хоча, абутак зняць.

Паліцыянтаў у нас няма, усе паліцаі збеглі. У нас народная міліцыя, якая па-добраму павінна была цябе забраць у малпоўню да самых варыкозных, смярдзючых бамжоў. (…)

У наступны раз будзеш сядзець па іншаму. А потым ногі працягнеш хутчэй», — накінуўся Азаронак.

Каментары15

  • даведка
    08.06.2025
    Собчак пешкодралом через государственную границу, а эта, вишь ты, с ногами...
    Небось, ещё и под эталонным портретом в рамочке самого Александра Лукашенко.
  • імечка
    08.06.2025
    Але гэта нельга параўнаць з тым, што ў беларускіх школах забаронена бегаць па калідорам
  • Šarkoŭski pan
    08.06.2025
    Свецкая? Бажэна нарадзілася хворая на галаву. Яна эпатажная, так, заўсёды такой была, але не трэба ляпіць з яе нейкую ахвяру.

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы25

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы25

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць