Вайна1111

Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта

Украіна атрымала гістарычную перамогу ў паветры: упершыню ў гісторыі заходні F-16 збіў расійскі знішчальнік Су-35С.

На фота: амерыканскі F-16 (злева), расійскі Су-35 (справа)

Бой адбыўся над паўночным усходам Украіны: у рамках абароны Сумскай вобласці ўкраінскія ВПС выкарыстоўвалі баявыя самалёты для бамбавання расійскіх пазіцый унутры краіны і ў суседняй Курскай вобласці.

У адказ расійскія ВКС накіравалі ў бой свой высокатэхналагічны знішчальнік Су-35, каб збіць украінскія самалёты.

Аднак пілот не ведаў, што трапляе ў засаду: разам з амерыканскім F-16 у паветра падняўся шведскі самалёт Saab 340 AEW&C, які засёк Су-35 яшчэ за 200—300 км да мяжы і перадаў каардынаты F-16, піша інфармаванае нямецкае выданне Bild.

Амерыканскі знішчальнік запусціў ракету AIM-120, і Су-35 быў збіты за 16 км ад мяжы на тэрыторыі Расіі — недалёка ад гарадка Коранева ў Курскай вобласці. Пілот катапультаваўся. Украінскія знішчальнікі вярнуліся на базу без страт.

На платформе X канадскі пілот і авіяэксперт Марк Брукс пахваліў каардынацыю заходніх сістэм узбраення:

«Штука не толькі ў F-16 — сапраўдным геймчэйнджарам стала шведская сістэма AWACS, якая распазнае расійскія самалёты за сотні кіламетраў і накіроўвае ракеты F-16 у рэальным часе. Су-35 нават не ведаў, што яго атакуюць».

Авіяцыйны канал Air Power таксама адзначыў на X гістарычнае значэнне гэтага сутыкнення заходняй і расійскай тэхнікі:

«Калі інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе першы паветраны бой з удзелам украінскага «Вайпера» (F-16). Што яшчэ больш важна: расійскі «Фланкер» быў збіты галандскай мадыфікацыяй F-16AM — мадэллю, якую многія ўжо лічылі састарэлай». Цяпер на ўзбраенні асноўных краін НАТА стаяць ужо самалёты наступнага пакалення, F-35.

Каментары11

  • Гадзюка ўжаліла фланкера
    08.06.2025
    Лета ж пачалося, гадзюкі актыўнічаюць.
  • Paliašuk
    08.06.2025
    Эфект ад "Павуціння" не прымусіў чакаць: няма а-50, і ўкраінскія ВПС атрымалі перавагу ў паветранай выведцы. Было б болей сродкаў СПА - ракетны і БПЛА тэрор быў бы нейтралізаваны. А пакуль лапідар нат за грошы не перадае болей сістэм Patriot, датуль будзе забойства і разбурэнне.
  • Vij
    09.06.2025
    ВСУ опровергли эту версию. СУ был сбит с помощью ЗРК.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах2

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах2

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць