Грамадства

У Віцебску наклалі арышт на кватэру Дзмітрыя Карняенкі

Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру грамадскага актывіста Дзмітрыя Карняенкі, які родам з Оршы, але доўгі час жыў у Віцебску. Паведамленне пра арышт, зроблены 29 траўня 2025 года па рашэнні Віцебскага гарадскога аддзялення Следчага камітэта, прыйшло на аршанскі адрас яго бацькі, піша «Віцебская вясна».

Дзмітрый Карняенка

Дзмітрый Карняенка ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, але працягвае займацца грамадскай дзейнасцю: у прыватнасці, выносіць на публіку праблемы камунальнай сферы ў Оршы і Віцебску.

Ён таксама неаднаразова звяртаўся ў сілавыя структуры і пракуратуру з патрабаваннем праверыць некаторыя інтэрнэт-старонкі, дзе, на яго думку, прысутнічаюць прыкметы экстрэмізму. Гаворка ішла пра старонкі людзей, набліжаных да ўлады — напрыклад, жонкі кіраўніка аблвыканкама, дырэктаркі музея і г. д. Міліцыя, аднак, на гэтыя звароты не рэагуе.

У 2025 годзе Дзмітрыя двойчы прызналі ўдзельнікам «экстрэмісцкіх фармаванняў». Спачатку — за ўдзел у праекце «Хрысціянская візія», які займаецца фіксацыяй рэлігійных і палітычных рэпрэсій у Беларусі. У канцы красавіка яго таксама ўключылі ў спіс за сувязь з ініцыятывай «Народны дэпутат», якая была прызнаная «экстрэмісцкай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды16

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды16

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць