Эканоміка22

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы

Аляксандр Лукашэнка 29 мая разам з кіраўніцтвам Саўміна абмяркоўваў «гістарычны максімум» падзяжу жывёлы. Ён зладзіў разнос чыноўнікам і запатрабаваў ад старшыні Камітэта дзяржкантролю і генпракурора далажыць, колькі вінаватых «пасадзілі за гэта». Але аказваецца, на той момант Лукашэнка ўжо ведаў лічбы. Гэта вынікае з ліста, які КДК адправіў яму яшчэ 20 траўня. Дакумент аказаўся ў распараджэнні выдання «Люстэрка» пры дапамозе Belpol.

Здымак ілюстрацыйны

Ліст КДК за подпісам яго кіраўніка Васіля Герасімава Аляксандру Лукашэнку адправілі 25 траўня. Ён стаў адказам на даручэнне разабрацца ў сітуацыі з падзяжоў буйной рагатай жывёлы. Лукашэнка даў яго яшчэ 15 траўня.

Атрымліваецца, патрабуючы 29 траўня ад КДК і Генпракуратуры завесці крымінальныя справы і пасадзіць вінаватых, Лукашэнка ўжо ведаў колькасць прыцягнутых да адказнасці.

У дакуменце, які апынуўся ў распараджэнні «Люстэрка», кіраўнік КДК сцвярджае, што за ўвесь 2024-ы і першыя чатыры з паловай месяцы 2025-га ведамства прыцягнула да розных відаў адказнасці больш за 1400 чалавек. У тым ліку 30 старшыняў райвыканкамаў і 55 іх намеснікаў, якія курыруюць пытанні сельскай гаспадаркі.

«Па фактах злачынстваў, звязаных з утойваннем падзяжу, устаноўленых КДК і Генеральнай пракуратурай, распачата 378 крымінальных спраў, у тым ліку органамі фінансавых расследаванняў — 48», — гаворыцца ў лісце.

Герасімаў таксама адзначыў, што вінаватым выстаўленая сума нанесенай шкоды «на суму каля 702,5 тысяч рублёў».

Пасля нарады ў Лукашэнкі 29 траўня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў паведаміў журналістам дзяржаўных СМІ статыстыку смяротнасці буйной рагатай жывёлы. Па даных чыноўніка, за 2024 год падзёж склаў 147,9 тысячы галоў, а за чатыры месяцы 2025-га — 52 тысяч.

КДК прыводзіць такія ж лічбы, але больш дэталёва. Правяраючыя адзначылі, што ў 2024-м колькасць загінулых кароў, быкоў і цялят вырасла на 19% у цэлым па краіне. Горш за ўсё сітуацыя была ў Магілёўскай (рост на 35%), Мінскай (23%) і Гомельскай (22%) абласцях.

За першыя чатыры месяцы гэтага года моцна пагоршылася сітуацыя ў Віцебскай вобласці (плюс 35% да аналагічнага перыяду 2024-га), таксама ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях (па 10%).

Герасімаў таксама паведаміў Лукашэнку, што ў структуры падзяжу жывёлы каровы як летась, так і ў першыя месяцы 2025-га займаюць амаль траціну, а цяляты да шасці месяцаў — больш за палову (53%).

Ведамства таксама адзначае, што «прычыны падзяжу жывёлы застаюцца нязменнымі з году ў год».

«У асноўным яны абумоўленыя парушэннямі тэхналогій кармлення (каля 53%), утрымання жывёлы (каля 45,3%), адсутнасцю належнай тэхналагічнай дысцыпліны», — піша Герасімаў.

Таксама КДК дадае, што ў кожнай пятай сельскагаспадарчай арганізацыі буйную рагатую жывёлу кормяць няякаснымі кармамі. А ў кожнай другой арганізацыі «выяўленыя недахопы, якія ў наступным маглі паўплываць на здароўе і захаванасць жывёлы».

Пры гэтым кіраўнік КДК вінаваціць у пагаршэнні сітуацыі ўрад, аблвыканкамы і райвыканкамы, якія не прынялі «вычарпальных мер». Ведамства таксама адзначае недастатковую працу мясцовых уладаў па закрыцці вакансій ветэрынараў і заатэхнікаў.

Акрамя таго, на думку дзяржкантролю, няма належнага кантролю за першасным улікам пагалоўя, з-за чаго «ствараецца спрыяльная сітуацыя для ўтойвання яго падзяжу».

Каментары2

  • Ёсік
    10.06.2025
    Ёлупень, едзь у расею корпацца ў агародзе, як ты калісьці казаў аб сваім далейшым жыцьці. Прыватніку вярні ўсё ды людзям, хто хоча трымаць карову. Вярні зямлю пад траву для насельніцтва. Паскуднікі, куды свае смярдзючыя лычы паўсоўваеце, абавязкова бяда здараецца, што медыцына, што адукацыя, што сельская гаспадарка. Нічога вы не ўмееце і не ўмелі ніколі. Пачытайце, чым адрозьніваецца калгас ад саўгаса, і зразумееце, што дырэктар саўгаса на сваёй пасадзе лайдак. Дык куды такі кіраўнік можа дзяржаву прывесьці? Толькі да краю ямы.
  • даведка
    10.06.2025
    Наказали лишь 30 председателей райисполкомов, потому что остальных уже сняли.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі1

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім104

На драфце НХЛ першым з беларусаў выбралі 17-гадовага брамніка са спартыўнай дынастыі

МЗС Польшчы: «Памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі11

У Дэтройце раскідалі з верталёта тысячы даляраў. Усім дасталося патрошкі3

Кавалеўскі: Ціханоўскія не разумеюць далікатнасці і складанасці гуманітарнага трэку, які прывёў да вызвалення 300 палітвязняў43

Начальнік іранскай турмы для палітычных знік у невядомым кірунку2

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі1

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць