Ад 5 рублёў за штуку і букеты да 45 рублёў. На Камароўцы зацвілі півоні
На Камароўскім рынку ў Мінску пачаўся півоневы сезон: на радах з фермерскімі гароднінай з’явіліся духмяныя букеты.
Цэны вар’іруюцца: адзін півонь можна купіць ад 5 да 12 рублёў у залежнасці ад сорту і памеру бутона. Прадаўцы кажуць, што кветкі толькі што зрэзаныя і прывезены з мясцовых участкаў, піша Onliner.by.
Калі шукаеце гатовы букет — яны таксама ёсць: ад 25 да 45 рублёў. Чым пышнейшая і буйнейшая кампазіцыя, тым вышэйшая цана. Спяшайцеся, пакуль не разабралі.










Акрамя півоняў, на Камароўцы можна знайсці і іншыя сезонныя кветкі. На прылаўках стаяць вёдры з ірысамі, васількамі і букеты з рэдкім ранункулюсам. Некаторыя прадаўцы прапануюць збіраць букеты на месцы — паводле жадання і бюджэту пакупніка.


Каментары