У судзе Ленінскага раёна Гродна на днях разглядалася справа аб махлярстве ў буйным памеры. На лаве падсудных аказалася жанчына, якая працавала кур’ерам тэлефонных ашуканцаў.

Ахвярай зламыснікаў стала 83-гадовая жыхарка Гродна. Пенсіянерцы заявілі, што валюту, якая ёсць у яе, трэба дэклараваць. У выніку яна перадала гэтай жанчыне 49 000 даляраў, піша Newgrodno.by.
Гісторыя для пенсіянеркі скончылася паспяхова. Кур’ера аператыўна затрымалі, а гаспадыні вярнулі грошы ў поўным аб’ёме. «У судовым пасяджэнні абвінавачаная віну ў прад’яўленым абвінавачанні не прызнала, патлумачыўшы, што грошы забраць яе папрасіў знаёмы, аб злачынных намерах якога яна не падазравала», — гаворыцца ў паведамленні суда.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай. Яна прыгаворана да 4,5 года калоніі агульнага рэжыму (але па амністыі 1 год абвінавачанай знялі). Таксама кур’ера ашуканцаў аштрафавалі на 70 базавых велічынь (2940 рублёў).
Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным парадку.
Каментары