Свет2222

Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў

З 1 чэрвеня ў Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы прыёму на працу замежнікаў і афармлення дазволу на жыхарства па працы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jacek Kadaj / Getty Images

Кардынальна новы падыход

Польшча прыняла значныя змены ў міграцыйным заканадаўстве. Цяпер замежнікам стала складаней уладкавацца на працу і атрымаць часовы дазвол на жыхарства па працы.

Паводле новых правіл, іншаземцам з трэціх краін для таго, каб афіцыйна працаўладкавацца і прэтэндаваць на працоўны ДНЖ, ужо недастаткова проста легальна знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і атрымаць дазвол на працу.

Абноўленае заканадаўства абмяжоўвае магчымасць працаўладкавання і падачы заявы на атрыманне часовага ДНЖ для тых, хто знаходзіцца ў Польшчы на падставе:

— турыстычнай або гасцявой візы, выдадзенай Польшчай або іншай краінай Шэнгенскай зоны;

— доўгатэрміновай (нацыянальнай) візы, выдадзенай Польшчай або іншай краінай Шэнгенскай зоны;

— пастаяннага або часовага дазволу на жыхарства, выдадзенага ў іншай краіне ЕС / Шэнгенскага пагаднення.

Выключэнне складаюць выпадкі, калі людзі карыстаюцца правам мабільнасці на тэрыторыі Польшчы. Пад іх пры пэўных умовах могуць трапіць уладальнікі ДНЖ тыпу EU Blue Card і статусу пастаяннага рэзідэнта ЕС. 

Таксама ў спіс з абмежаваннямі трапляюць уладальнікі віз, атрыманых на гуманітарных падставах, а таксама на падставе ўдзелу ў спартыўных і культурных мерапрыемствах.

Раней падобныя абмежаванні распаўсюджваліся толькі на візы, выдадзеныя ў турыстычных мэтах і для наведвання сваякоў або сяброў.

Іншымі словамі, уладкоўвацца на працу і прэтэндаваць на атрыманне працоўнага ДНЖ у Польшчы цяпер могуць толькі:

— уладальнікі польскага ДНЖ, выдадзенага па іншых, не працоўных падставах;

— трымальнікі карты паляка;

— асобы, якія маюць польскую працоўную візу.

Кепскія навіны для тых, хто раней атрымаў працоўную візу, але так і не пачаў працу. Гэта адна з законных падстаў для адмовы ў выдачы новага дазволу на працу.

Таксама ў працадаўцаў з’явіўся абавязак паведамляць ваяводзе праз партал praca.gov.pl на працягу 7 дзён, калі:

— іншаземец не прыступіў да працы на працягу 2 месяцаў з пачатку тэрміну дзеяння дазволу;

— перастаў працаваць больш чым на 2 месяцы;

— завяршыў працу больш чым за 2 месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу.

Невыкананне гэтых абавязацельстваў можа пацягнуць штраф у памеры да 5000 злотых (каля 1170 еўра).

То-бок атрымаць працоўны ВНЖ і выкарыстоўваць яго не для працы, а для падарожжаў не атрымаецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Не толькі кепскія змены для іншаземцаў

Сярод пазітыўных навін — з’яўленне патрабавання аб мінімальным штомесячным заробку для замежнікаў: ён не можа быць ніжэйшым за мінімальную заработную плату, незалежна ад працягласці працоўнага дня або формы працоўных адносін. Нават калі замежніка наймаюць на няпоўную стаўку, аплата мусіць быць не меншай за мінімум па краіне.

На 2025 год мінімальная заработная плата брута ў Польшчы складае 4666 злотых (каля 1100 еўра), што дае каля 3510 злотых (прыкладна 820 еўра) на рукі.

Гэта норма, імаверна, скіраваная на тое, каб працадаўцы не эканомілі на падатках і не ўладкоўвалі замежнікаў фармальна на 0,25—0,5 стаўкі з заробкамі ніжэйшымі за мінімальныя.

Таксама, згодна з абноўленымі правіламі, у выпадку пагаршэння сітуацыі на рынку працы могуць уводзіцца лакальныя абмежаванні: напрыклад, спісы прафесій, недаступных для замежнікаў, або квоты на іх працаўладкаванне.

Падрабязней пра змены можна прачытаць тут.

Каментары22

  • Невероятным путешественникам больше некуда возвращаться
    12.06.2025
    Гыыы
  • Кажысь пранесла
    12.06.2025
    у Беларусі польскія дыпляматы маюць вельмі добрыя грошы ад візавых пасярэднікау́ .
    зарегистрировацца на візу без хакерау́ немагчыма .
    ані па запрашэньні , ані прыватна .
    нават грошы не зау́сёды дапамагаюць .
  • Австрияк
    12.06.2025
    С такимы левыми, то лучше бы у власти были правые, они в миграционной политике адекватнее таких левых)) Но туску это не поможет. Правые избиратели никогда не перейдут на его сторону, а левые только отвернутся. С уходом ПиС к сожалению по факту политика стала недальновидная и глупая, а столько слов и пафоса то было.

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць