Свет

Апошняя буйная краіна НАТА яшчэ не падтрымала патрабаванне Трампа траціць 5% на абарону

Усе чакаюць адказу Іспаніі.

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Іспанія засталася апошняй буйной краінай НАТА, якая яшчэ не далучылася да плана Альянсу абвясціць аб намерах траціць 5% ВУП на абарону да 2032 года, піша Financial Times.

Мадрыд знаходзіцца пад ціскам, каб дазволіць краінам НАТА на сустрэчы міністраў абароны ў Брусэлі 5 чэрвеня абвясціць аб планах выканаць новае абавязацельства па абаронных выдатках, прыводзіць асноўнае з артыкула «Еўрапейская праўда».

Трамп патрабуе ад краін NATO дасягнуць абаронных выдаткаў 5% ад ВУП, інакш пагражае, што яны страцяць абарону ЗША.

Дыпламаты спрабуюць забяспечыць аднадушную падтрымку гэтай ідэі сярод дзяржаў НАТА напярэдадні саміту лідараў Альянсу ў Гаазе 24 чэрвеня. Многія спадзяюцца, што там Трамп ацэніць абяцанні аб павелічэнні выдаткаў і пацвердзіць гарантыі бяспекі ЗША для Еўропы.

Аднак Іспанія яшчэ не пацвердзіла, што падтрымае абавязацельствы аб 5%, заявілі чыноўнікі на ўмовах ананімнасці. Гэта можа заблакаваць аднадушную заяву, падарваць адзінства Альянсу і ўскладніць падрыхтоўку да саміту ў Гаазе.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў,што «заклікаў Іспанію далучыцца да саюзнікаў і вылучыць 5% ВУП на абарону « пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Іспаніі ў Вашынгтоне на гэтым тыдні. Аднак сацыялістычны ўрад Іспаніі адмаўляецца публічна адказаць на гэтае патрабаванне.

Іспанія ўжо даўно адстае па выдатках на абарону сярод дзяржаў НАТА. Прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс толькі ў гэтым месяцы заявіў, што Іспанія дасягне бягучага мэтавага ўзроўню выдаткаў НАТА ў 2% у гэтым годзе, прадставіўшы план інвестыцый у абарону на суму 10 млрд еўра. Раней ён заяўляў, што Мадрыд дасягне 2% да 2029 года.

Згодна з планам, распрацаваным генеральным сакратаром Маркам Рутэ, саюзнікі абавязваюцца да 2032 года траціць 3,5% на асноўныя выдаткі на абарону і дадаткова 1,5% на звязаныя з абаронай выдаткі, такія як кібербяспека і інфраструктура.

Паводле строгіх крытэраў альянсу, ніводзін хаўруснік NATO цяпер не выдаткоўвае 5% на абарону. Аднак два чыноўнікі заявілі, што лічба 3,5% з'яўляецца больш прынцыповай, улічваючы, што амаль усе саюзнікі ўжо трацяць 1,5% ВУП на сферы, якія павінны быць ахоплены другой часткай мэты.

Мадрыд паслядоўна сцвярджае, што ўносіць вялікі ўклад у місіі НАТА, ЕС і ААН, які не адлюстроўваецца ў лічбах.

Калі Іспанія пагодзіцца на гэтае абяцанне, NATO, са слоў дыпламатаў, плануе, што міністры абароны на сустрэчы ў чэрвені абмяркуюць тэхнічныя дэталі павелічэння выдаткаў, уключаючы патэнцыйныя этапы да 2032 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць