2-і Заходні акруговы вайсковы суд прысудзіў да 17 гадоў пазбаўлення волі рэжысёра і акцёра з Новасібірска Віктара Масіенкі, піша РБК.

vk.com
Масіенка прызнаны вінаватым у дзяржздрадзе, незаконным абароце выбуховых рэчываў, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі і замаху на дыверсію, мужчына цалкам прызнаў сваю віну.
Следства ўстанавіла, што Масіенка нібыта планаваў здзейсніць дыверсію на чыгуначных шляхах у Белгарадскай вобласці па ўказанні прадстаўнікоў тэрарыстычнай і забароненай на тэрыторыі Расіі арганізацыі.
Потым Масіенка збіраўся з'ехаць ва Украіну, але быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі ФСБ.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары