Свет33

Мелоні звярнулася да Трампа з заклікам адносна вайны ва Украіне

Паміж Трампам і Мелоні адбылася доўгая размова, калі яны сядзелі побач на вячэры лідараў у Каралеўскім палацы ў Гаазе.

Джорджа Мелоні і Дональд Трамп на саміце ў Гаазе. На заднім плане — Уладзімір Зяленскі. Фота: Remko de Waal, Pool Photo via AP 

Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што рашучасць, якую Злучаныя Штаты Амерыкі прадэманстравалі адносна вайны паміж Іранам і Ізраілем, павінна быць праяўлена наконт Украіны і Газы. Такую заяву яна зрабіла падчас зносін з прадстаўнікамі прэсы пасля саміту НАТА, паведамляе УНІАН.

«Я сказала прэзідэнту Дональду Трампу і заявіла на саміце, што такая ж рашучасць, якая была прадэманстравана ў вайне паміж Ізраілем і Іранам, павінна быць выкарыстана і для дзвюх іншых дамоўленасцяў аб спыненні агню — ва Украіне і ў Газе», — падкрэсліла Мелоні.

Італьянская прэм’ер таксама дадала, што сітуацыя ў сектары Газы з’яўляецца нестабільнай.

Паміж Трампам і Мелоні адбылася доўгая размова, калі яны сядзелі побач на вячэры лідараў у Каралеўскім палацы ў Гаазе.

Паводле даных крыніц, палітыкі гаварылі пра асноўныя міжнародныя пытанні, уключаючы апошнія падзеі на Блізкім Усходзе.

Каментары3

  • Filipp
    26.06.2025
    Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што рашучасць, якую Злучаныя Штаты Амерыкі прадэманстравалі адносна вайны паміж Іранам і Ізраілем, павінна быць праяўлена наконт Украіны і Газы. ®
    Няўжо яна прапануе рашуча бамбіць Кіеў?) Ці яна не бача розніцу паміж РФ і Іранам?
  • Іронія
    26.06.2025
    Не тая самае Мэлоні, якую шатлікія "мэйнстрымныя" СМІ і вы ўслед за імі называлі "ультраправай"? А некаторыя яшчэ вінавацілі ў фашызме і прарасейскасці.

    Такія рэчы не забываюцца.
  • Вось што бамбіць
    27.06.2025
    Filipp, тваю хату з краю

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць