Свет88

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну

На саміце НАТА, які прайшоў у нідэрландскай Гаазе 24—25 чэрвеня, краіны-ўдзельніцы не ўключылі ў выніковую заяву рэзкую крытыку Расіі і не пацвердзілі абяцанне прыняць Украіну ў альянс. Як паведамляе The Telegraph, сёлета тэкст заявы значна карацейшы, чым у 2024 годзе: у ім усяго каля 400 слоў, і Расія згадваецца толькі адзін раз, а Украіна — двойчы.

Падчас саміта НАТА ў Гаазе. Фота: Haiyun Jiang-Pool/Getty Images

У заяве гаворыцца, што краіны НАТА працягваюць падтрымліваць Украіну, бо яе бяспека важная і для іх. Для гэтага альянс улічыць прамую дапамогу абарончай прамысловасці Украіны як частку агульных выдаткаў на абарону.

Расію згадваюць толькі ў кантэксце пагроз, якія стаяць перад НАТА. Там падкрэсліваецца, што Расія ўяўляе доўгатэрміновую небяспеку для еўраатлантычнай бяспекі, таму члены альянсу будуць выдзяляць не менш за 5% ВУП на абарону.

Для параўнання: у мінулагодняй заяве НАТА адкрыта абвінавачвала Расію ў поўнамаштабным уварванні ва Украіну і заяўляла, што будучыня Украіны — у НАТА.

The Telegraph адзначае, што сёлетнюю заяву зрабілі больш кароткай і стрыманай, каб засяродзіцца на галоўным пытанні для Дональда Трампа — фінансавых выдатках на абарону. ЗША патрабуюць, каб еўрапейскія краіны павялічылі гэтыя выдаткі да 5% ВУП.

Таксама паведамляецца, што Трамп не падтрымаў больш жорсткую фармулёўку, якую прасіў уключыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, бо баіцца, што гэта перашкодзіць яго магчымым перамовам з Пуціным пра мірнае ўрэгуляванне.

Каментары8

  • Аналітык Еўраатлантычнага Кангрэсу Неабыякавых
    25.06.2025
    Украіна нашмат мацней за гэты фэйкавы альянс. А вось што там ловіць на гэтым саміце са сваім сайд-эвентам па пратэкцыі чарговага Фрыдрыха Эберта Ціханоўская, цалкам незразумела!
  • Кальян
    25.06.2025
    ., Очевидно, што Трамп - дурань. А учитывая, што за яго прагаласавала большасць амерыканцау, очевидно, што Задорнов мел рацию. А мы над им смяялись...
  • фу
    25.06.2025
    позорище

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць