Меркаванні99

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю

«Вызваленне Ціханоўскага стала вынікам паспяхова праведзенай аперацыі супраць Лукашэнкі. І ў ёй удзельнічалі дзясяткі экспертаў, палітыкаў, актывістаў і проста неабыякавых людзей».

Сяргей Чалы. Скрыншот відэа: @Belarus_Files / YouTube

Аналітык Сяргей Чалы перакананы, што спецпасланнік Трампа Кіт Келаг прылятаў у Мінск у пошуках таго, хто дапаможа вырашыць пытанне з Расіяй. Заявы Келага ў твітары пасля візіту і словы прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова пацвярджаюць гэта, кажа Чалы ў сваёй праграме. Ён згадвае, што яшчэ ў 2022-м Лукашэнка стаў прадаваць сябе як чалавека, які мае ўплыў на Пуціна.

«Ну і далей у маім уяўленні ўсё выглядае прыкладна так. Чаму б дзеля гэтага ЗША і не пагаварыць з Лукашэнкам? І ўжо менавіта беларускі бок настаяў на асабістым удзеле ў дэлегацыі Келага. (…)

А ўжо вызваленне 14 закладнікаў было ўмовай амерыканскага боку. І вось пра тое, што прысутнасць Келага сама па сабе была прызам для Лукашэнкі, сведчылі ўсе яго паводзіны. Ён жа літаральна свяціўся, як самавар, віляў хвастом і скакаў на крэслы. Мяркуючы па ўсім, нічога іншага Лукашэнку і не было прапанавана».

Але чаму Лукашэнка адпусціў Сяргея Ціханоўскага, якога ўспрымае як асабістага ворага?

«На маю асабістую думку, гэта стала вынікам старанна спланаванай, паспяхова праведзенай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыі, аперацыі супраць Лукашэнкі. І ў ёй удзельнічалі дзясяткі экспертаў, палітыкаў, актывістаў і проста неабыякавых людзей, якія ўсе казалі, што Ціханоўскі на волі разваліць усю беларускую іміграцыю. І аперацыя аказалася настолькі паспяховай, што менавіта гэтай логікай сілавікі кіраваліся, калі тлумачылі Лукашэнку, чаму яго неабходна выпусціць», — з іроніяй тлумачыць Чалы.

«Лукашэнка ніколі б на гэта не пайшоў, калі б яго ўласныя сілавікі не пераканалі яго ў тым, што гэта іх спецыяльная аперацыя, доўгатэрміновыя вынікі ад якой перавышаюць персанальныя выдаткі Лукашэнкі. І стала магчымая гэтая аперацыя супраць карных органаў і Лукашэнкі ў прыватнасці ў першую чаргу таму, што яна ідэальна клалася на іх светапогляд, я б нават сказаў, іх антрапалогію, уяўленне аб тым, што чалавек — гаўно, слабы, карыслівы і прадажны».

Чалы робіць яшчэ адну выснову: тое, што адбываецца ў эміграцыі, для Лукашэнкі настолькі важна, што ён гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу яе раскалоць.

Каментары9

  • Сымон
    28.06.2025
    Цалкам пагаджуся з Чалым у тым, што таракан і адмоўна адабраныя ім карнікі ставяцца да беларусаў менавіта так. Праекцыя ў чыстым выглядзе. І апраўданне "Палітыка - гэта брудная справа", выказанае тараканам арыштаваным палітычным апанентам на сустрэчы ў амерыканцы - гэта выдатна падцверджае. Нахабная хлусня ў вочы, дваядумства і брудныя прымітыўныя правакацыі - вось гэта і ёсць сапраўдны ідэйны падмурак лукашызма, пуцінізма, трампізма і падобных ім правадырскіх фашыстоўскіх недаідэялогій. Пачынаючы з часоў прыдуманых Лукашэнкам шушкевічскай скрыні з цвікамі і замаху пад Лёзнай. У галаве былога вертухая Лукашэнкі не ўкладаецца, што беларуская зямля можа нарадзіць свайго Гавэла альбо Валенсу, а не беспрынцыпных істот кшталту Шэймана, Ціцянкова, Мясніковіча, Даўгалёва, Гайдукевічаў, Пастаялкі, Макея, Пяткевіч, Зінгмана, Рыжанкова, Караніка, Качанавай ды іншых, бо прыстойных асоб дыктатарская сістэма Лукашэнкі даволі хутка выкідае.
  • .
    28.06.2025
    "Cтаранна спланаваная, паспяхова праведзеная інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя" па Ціханоўскаму - тлумачэнне заднім розумам. Тыпа "just as planned" - "так і было запланавана".
    Сапраўдных прычын можа быць шмат: ад наяўнасці Ціханоўскага ў спісе амерыканцаў да дрэннага стана здароўя Сяргея, які вырашылі не даводзіць да "цяжка захварэў/памёр за кратамі".

    Чалы звыкся ўсё жыццё абмяркоўваць Лукашэнку, вось у яго і версія, што той Лукашэнка - цэнтральная, галоўная фігура перамоў і з ЗША.
    Калі "Лукашэнка стаў прадаваць сябе як чалавека, які мае ўплыў на Пуціна", то яго нібыта і купілі. Але ж таварам магло быць і нешта іншае.

    Напрыклад, версія, якая мае столькі ж пацвярджэнняў, як астатнія:
    Візіт Келага меў мэтаю прыпыніць рост вайсковага супрацоўніцтва лукашэнкаўскай Беларусі з Іранам і абазначыць "чырвоныя лініі" будучых вайсковых вучэнняў Беларусі і Расеі.
    Вызваленне палітвязняў - не галоўная мэта перамоў, а знак ветлівасці, паралельны суцяшальны прыз. Камусьці ў знак сустрэчы на высокім узроўні прыносяць гасцінцы, тут у знак сустрэчы выпусцілі і групу вязняў.
    Праца па вызваленню пачалася пры папярэдняй амерыканскай адміністрацыі і працягваецца пры кожнай нагодзе.
  • Суповой пакетик
    28.06.2025
    Не для публикации. - НН, Вы что, ТАК спешили? Сейчас заголовок выглядит следующим образом:
    Чалы: Лукашенко готов переступить через личную ненависть ради шанса расколоть эмиграцию.
    Вам хороших аналитиков совсем не жалко?

Цяпер чытаюць

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця15

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт БДУ спрасціў навігацыю мінскага трамвая, новая схема ўжо тэстуецца ў сталіцы. Як вам?11

У Будапешце, нягледзячы на забарону, з рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў прайшоў ЛГБТ-прайд17

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг23

Пасля антыўрадавага мітынгу ў Бялградзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй

Памочніка дырэктара прадпрыемства злавілі з 200 рублямі хабару. Ён паедзе ў калонію і заплаціць шалёны штраф3

Дабаўкі з калагенам сталі папулярныя ў жанчын. Але ці працуюць яны? Вось што паказваюць даследаванні1

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім107

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця15

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць