Грамадства107107

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Заснавальнік канала «Краіна для жыцця» і адна з галоўных постацяў падзей 2020 года быў затрыманы яшчэ да выбараў. За кратамі Сяргей Ціханоўскі правёў больш за пяць гадоў.

Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення. Скрыншот відэа: Офіс Ціханоўскай

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю. Гэта стала магчымым у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келога. Былы палітвязень выехаў з Беларусі.

Сяргею Ціханоўскаму 46 гадоў. Ён нарадзіўся ў Горках, а вырас у Гомелі, дзе скончыў філалагічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. Потым ён заняўся бізнэсам. Ладзіў канцэрты, адкрываў начныя клубы ў Мазыры і Гомелі, валодаў сеткай салонаў сотавай сувязі і відэастудыяй, што здымала рэкламу для папулярных брэндаў. 

У 2019 годзе Ціханоўскі стварыў канал «Краіна для жыцця», каб, як ён сам казаў, змагацца з бязмежжам чыноўнікаў. Менш чым за год канал стаў адным з самых папулярных у беларускім Youtube.

Блогер актыўна ездзіў па рэгіёнах, сустракаўся з падпісчыкамі і проста мясцовымі жыхарамі, браў у іх інтэрв'ю. Людзі распавядалі Сяргею аб сваіх праблемах, часта крытыкавалі чыноўнікаў і ўлады.

Сяргей Ціханоўскі стаў адной з ключавых фігур драматычных падзей 2020 года. Адзін з самых папулярных палітычных блогераў краіны вырашыў балатавацца ў прэзідэнты, аднак перад самым пачаткам выбарчай кампаніі яго арыштавалі, і ён не змог падаць дакументы. У выніку кандыдаткай стала ягоная жонка Святлана Ціханоўская, а Сяргей пасля арышту уключыўся ў кампанію ў якасці кіраўніка яе штаба і даверанай асобы. Пікеты ў падтрымку Ціханоўскай збіралі небывалую колькасць людзей па ўсёй краіне.

29 мая 2020 года на легальным перадвыбарчым пікеце ў Гродне Ціханоўскага затрымалі пасля правакацыі сілавікоў.

Праз два месяцы Лукашэнка публічна заявіў, што Ціханоўскага затрымалі па яго распараджэнні. Ён абвінаваціў Сяргея ў тым, што той спрабаваў арганізаваць у Беларусі Майдан.

«Калі б мы тады некаторых не прышчамілі, сёння б бушаваў і Салігорск. Усё пачынаецца паступова, мы гэта ведаем. Расхістваецца абстаноўка ўнутры краіны, даводзіцца да белага ўзбуджэння, ідзе наступ на дзеючую ўладу, адбываецца злом улады. З дапамогай Майдану ўзнікаюць беспарадкі, аж да звароту да замежнай дзяржавы.

Так, я даў сігнал па Ціханоўскім. Я нешта не так зрабіў? Я перажываў за сваю краіну, за якую я пакуль яшчэ адказваю», — сказаў тады Лукашэнка.

Улады жорстка пакаралі Ціханоўскага за тое, што яму ўдалося змабілізаваць простых людзей да палітычнай актыўнасці. Сяргея судзілі ў закрытым рэжыме проста ў гомельскім СІЗА. У снежні 2021 года яму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па чатырох палітычных артыкулах — ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней яму дадалі яшчэ паўтара года за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Прызнаваць віну Сяргей катэгарычна адмовіўся.

Ціханоўскага трымалі ў поўнай ізаляцыі ад свету. Больш за два гады пра яго не было ніякай інфармацыі. На волі за мяжой яго чакалі сын Карней і дачка Агнія. І жонка Святлана Ціханоўская.

Каментары107

  • Ну-ну
    21.06.2025
    Прадбачу ўжо тое, як адзін Ляпідарны Нацыянальны Лідэр прыпіша гэта сабе і паспрабуе папіярыцца, як гэта было з Шарэндай-Панасюк. Праўда, як і тады мы не дачакаемся адказу, чаму ж тады вызваляюць «агЭнтуру» і «маргінэс».

    Ну а Сяргея, вядома, віншую. У добры шлях.
  • Пятрусь
    21.06.2025
    Віншуем і яго і ўсіх нас. Вельмі гэтага чакалі
  • Добрая навіна!
    21.06.2025
    Спадзяюся ніколі больш не пачуць пра яго.

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію28

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць