Старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» абрана Вольга Чамаданава. Такое рашэнне прынята на з'ездзе партыі з удзелам дэлегатаў ІІІ З’езда, піша БелТА.

Пасяджэнне Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» прайшло сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Раней партыю ўзначальваў Алег Раманаў.
Чамаданава была прэс-сакратаркай МУС, у тым ліку падчас пратэстаў 2020 года.
У 2021 годзе стала старшынёй мінскай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Таксама ў 2021 годзе яна ўзначаліла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
Заявіла пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, але потым зняла кандыдатуру.
Каментары