Вайна11

Украіна выходзіць з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін

Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе Украіны з Атаўскай канвенцыі — міжнароднай дамовы, якая забараняе прымяненне, назапашванне і вытворчасць супрацьпяхотных мін.

Расійская супрацьпяхотная міна ПМН-4, знойдзеная ў Кіеўскай вобласці, снежань 2022. Фота: dpsu.gov.ua

Раней з гэтай дамовы выйшлі Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя і Польшча.

Міністэрства замежных спраў Украіны падкрэсліла, што Расія не была ўдзельніцай Атаўскай канвенцыі і шырока выкарыстоўвае супрацьпяхотныя міны як метад вядзення вайны.

«З 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю нашай дзяржавы, масавае выкарыстанне ёю такіх сродкаў стварыла асіметрычную перавагу для агрэсара.

Падкрэсліваем, што на момант падпісання і ратыфікацыі нашай дзяржавай Атаўскай канвенцыі такія абставіны адсутнічалі і не маглі быць прадугледжаныя, — заявіла МЗС Украіны.

— Такім чынам, Украіна апынулася ў няроўнай і несправядлівай сітуацыі, якая абмяжоўвае яе права на самаабарону згодна з артыкулам 51 Статута ААН».

Цяпер гэта рашэнне павінна заканадаўча замацаваць Вярхоўная Рада Украіны.

Каментары1

  • Янка
    29.06.2025
    Рэклама супрацьпехотных мін ад Пуціна працуе надзвычайна эфектыўна! Ну тая, што пра нагу расейскага жаўнера

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць