Свет

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

У Тэхасе працягваюцца пошукава-выратавальныя працы пасля разбуральнай імгненнай паводкі, якая забрала жыцці прынамсі 51 чалавека, у тым ліку 15 дзяцей. Асабліва моцна пацярпеў хрысціянскі летні лагер для дзяўчынак, дзе 27 дзяўчынак лічацца зніклымі без вестак.

Людзі пералазяць праз завалы пасля раптоўнай паводкі, якая прайшла праз гэты раён у суботу, 5 ліпеня 2025 года, штат Тэхас. Фота: AP Photo / Julio Cortez

Паводка былі выкліканы моцнымі дажджамі. Усяго за 45 хвілін узровень вады ў рацэ Гвадэлупа падняўся на 8 метраў, змываючы дамы, транспартныя сродкі. 

Улады ўсё яшчэ не паведамілі, колькі людзей знікла. Па апошніх звестках, паводка забрала найменей 51 жыццё, піша АР. 

Сярод загінулых — некалькі дзяўчынак з лагера Camp Mystic, у тым ліку 8-гадовая Рэнэ Смаістрала, 8-гадовая Сара Марш і 9-гадовая Джэні Хант. Таксама загінуў шматгадовы дырэктар лагера Дзік Істлэнд, які памёр па дарозе ў шпіталь. 27 дзяўчынак дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

Пошукавікі выкарыстоўваюць верталёты, лодкі і дроны для пошуку ахвяр і выратавання людзей, якія засталіся на дрэвах і ў лагерах, адрэзаных змытымі дарогамі.

Губернатар абвясціў нядзелю днём малітвы за штат.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»31

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут18

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць