Спорт55

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў

Беларуская спартсменка, якая займае першы радок у сусветным рэйтынгу WTA, гарантавала сабе як мінімум 12 070 балаў па выніках Уімблдонскага турніру — нават калі прайграе ў чвэрцьфінале немцы Лауры Зігемунд.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images

Раней гэтую мяжу пераадольвала толькі амерыканка Серэна Уільямс, якая ў 2013 годзе мела 13 615 балаў.

Калі ж Сабаленка пераможа на турніры, то яе колькасць балаў вырасце да 13 640, і гэта стане новым рэкордам у гісторыі WTA.

Арыне Сабаленка 27 гадоў. Яна ўжо тройчы выйгравала турніры серыі Вялікага шлема, а лепшымі вынікамі на Уімблдоне былі выхады ў паўфінал у 2021 і 2023 гадах.

Сёлета Уімблдон праходзіць з 30 чэрвеня па 12 ліпеня, і ў ім бяруць удзел 128 тэнісістак. Агульны прызавы фонд — больш за 53 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Каментары5

  • Жвір
    08.07.2025
    Неверагодна валідольны дзьвубой атрымаўся. Сабаленка перамагла, але бачна, што перамогі даюцца ёй зь вялікай напругай, адчуваецца нейкая стомленасьць у дзеяньнях беларускі на корце.
  • Прохожий
    08.07.2025
    Жвір , дважды АО, и 1 раз ЮСопен
  • Жвір
    08.07.2025
    Прохожий , ну, дык гэта пра нешта ды гаворыць! Не хухры-мухры. Цяпер вось нейкі млосны тэніс дэманструе, ці то сапраўды прасела, ці мо сілы беражэ... Але з такім настроем ёй Анісімаву не забадаць, а пра Ігу й не кажу нават.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць