Усяго патроху11

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі

А дрэсіраваны сабака — не значыць выхаваны, кажа кінолаг.

Кінолаг Юлія Швед з Мінска навучыла бульдога катацца на скейце, коргі — каралеўскім манерам, а таксама дапамагае катам і сабакам мірна дзяліць агульную тэрыторыю, піша «Мінск-Навіны».

Па словах спецыялісткі, сапраўдны паказчык выхаванасці сабакі — гэта «тэст аднаго кубка кавы». Калі гаспадар можа выйсці з гадаванцам на вуліцу, перайсці дарогу, зайсці ў кавярню, набыць каву і вярнуцца дадому, не расплюхаўшы напой, — значыць, сабака сапраўды выхаваны.

«Хачу падкрэсліць, што дрэсіраваны сабака — не значыць выхаваны, — адзначае Юлія Швед. — Арыстакрат не кінецца за катом і не пойдзе абнюхваць суседа нават без каманды — ён па змаўчанні паводзіць сябе годна».

Вечнае пытанне: калі пачынаць займацца з сабакам? Калі жыццё звяло вас з дарослым таварышам з дэструктыўнымі паводзінамі, то на прывіццё добрых манер спатрэбіцца роўна столькі гадоў, колькі ўпусцілі папярэднія гаспадары.

Калі гаворка пра малога шчанюка, для якога вы першы ў жыцці сябар, — пачынаць навучанне можна з дня знаёмства.

Так, чалавечае правіла «Пасля трох гадоў выхоўваць ужо позна» прымянімае і тут.

— На самой справе ў жывёл, а тым больш у дамашніх улюбёнцаў, літаральна ўсё як у людзей, — патлумачыла кінолаг. — Сабака можа сумаваць, упадаць у апатыю або стан, блізкі да дэпрэсіі. Яму можа быць страшна, самотна, і нават стан сепарацыйнай трывогі — гучыць як з падручніка чалавечай псіхалогіі — яму таксама знаёмы. Акрамя таго, нашы «хвосцікі» жудасна эмпатычныя істоты: умеюць «чытаць» настрой гаспадара за шэсць секунд. Менавіта гэтым яны і займаюцца, калі міла ўзіраюцца вам у твар або нібыта сарамліва апускаюць вочы ў падлогу на фоне зладжанага бардака. Вось толькі гэта і блізка не пакаянне, а ўгадванне, каб не атрымаць па носе за тое, што нашкодзіў.

Жарт пра тое, што гаспадары і іх улюбёнцы падобныя — зусім не гумар. Яны літаральна адлюстраванне сваіх уладальнікаў.

Кінолаг падкрэсліла: у трывожных уладальнікаў сабака заўсёды будзе пераўзбуджаным і нават агрэсіўным. Таму, так, вопытны спецыяліст працуе не толькі з чатырохногім, але і з яго гаспадаром.

Спецыяліст вылучыла чатыры важныя крытэрыі, якія можна груба назваць як «першасныя паказальнікі сацыялізацыі сабакі ў грамадстве».

Гэта прызыў па першай камандзе, вытрымка, уменне ісці побач з уладальнікам, не рэагаваць на раздражняльнікі.

Пры гэтым Юлія падкрэсліла: граматны кінолаг — не толькі навучыць выконваць базавыя каманды. Гэта яшчэ і тонкі зоопсіхолаг, які пабудуе дыялог паміж уладальнікам і ўлюбёнцам, дапаможа наладзіць міжвідавыя зносіны без «вайны» паміж катамі і сабакамі.

— Гісторыя ведае прыклады, калі дарослыя мурзікі і сабакі знаходзілі агульную мову з першага погляду, быццам усё жыццё знаёмыя, — адзначыла Швед. — Але «саломку» лепш пакласці. Перш-наперш, раздзяляем тэрыторыі. Жадана, каб тыдзень старажыл і навабранец не перасякаліся. Затым даём пазнаёміцца «па паху». Умоўна, вывелі сабаку на прагулку, кот у гэты час прайшоў «па слядах», абнюхаў, прывык, наколькі магчыма, што цяпер не ён цар у гэтым доме. Вярнуліся з прагулкі — далі сабаку магчымасць абнюхаць тэрыторыю і зразумець, што святое месца не пустуе. Трэці этап — калі вырашыце, што пара звесці іх разам, — забяспечце кату шляхі адыходу ў выглядзе доступу на паліцы або шафы, дзе вышэй.

Адзін з самых незвычайных навыкаў, якім Юлія навучыла сваіх чатырохногіх вучняў, стала язда на скейце. Так, французская бульдожка па мянушцы Пчолка змагла «лятаць».

Што тычыцца парод, то апошнім часам у мінчукоў, па назіраннях суразмоўніцы, бум на вельш-коргі. Не менш папулярныя і пудзелі. У самой Юліі дома жыве прадстаўнік рэдкай для Беларусі пароды хердэр, або галандская аўчарка.

— Гісторыя з’яўлення майго Вікінга празаічная, у ёй няма прэтэнзіі на «хачу рэдкую». Доўгі час прыглядалася да бельгійскай аўчаркі — класная і гарэзная парода. Але мне параілі звярнуць увагу на хердэра, патлумачылі тым, што з імі будзе некалькі прасцей, — распавяла кінолаг.

Каментары1

  • Ну такое
    09.07.2025
    А взрослую собаку с гурского с психологическими травмами и кучей прибамбасов взять и сделать из нее «воспитанную»? Не плохо было бы упомянуть что собака выше головы не прыгнет. Как и ее владелец. Есть то что можно исправить а есть то что можно только менеджить. Чтобы все были safe and happy.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь5

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ3

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя3

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць