30-гадовы мужчына памёр у бальніцы, паведамілі ў СК.

Фота: прэс-служба МУС
Каля апоўначы на дарозе Жыткавічы — Давід-Гарадок BMW урэзаўся ў спадарожны ЗІЛ. На месцы здарэння загінулі 29-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18-гадовы пасажыр. Потым яшчэ адзін 30-гадовы мужчына памёр у бальніцы, паведамілі ў СК.
Такім чынам колькасць ахвяраў складае тры чалавекі.
Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэкса.
Каментары