Культура

Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў чатырох гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Вільні, Празе, Познані і Варшаве. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел асоб і ініцыятывы, што працуюць з беларускай літаратурай і культурай, піша Bellit.info.

Фестываль стаў ужо традыцыйным месцам сустрэчы выдаўцоў, аўтараў, перакладчыкаў, мастакоў, дызайнераў, даследчыкаў, музыкаў, тэатральных творцаў і, вядома, чытачоў. У праграме — прэзентацыі кніг, дыскусіі, літаратурныя чытанні, канцэрты, перформансы, аўтограф-сесіі, майстар-класы і мноства іншых фарматаў, прысвечаных вольнаму мысленню, творчасці і культурнаму выказванню.

Восенню 2025 году Pradmova завітае ў чатыры гарады. Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада). Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн напрацягу фестывальнага сезону — з кастрычніка па лістапад.

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у фестывальнай праграме. Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай — праз тэкст, візуальнае выказванне, перформанс, даследаванне ці іншыя формы.

Заяўкі прымаюцца да 30 ліпеня (уключна) праз анлайн-форму на сайце фестывалю: pradmova.eu. Перад тым, як падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца на сайце альбо ўвайсці ў свой уліковы запіс.

Абмежаванняў па ўзросце, досведзе або месцы жыхарства няма. Мы адкрытыя да эксперыменту, дыялогу і нечаканых фарматаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз [email protected] або ў сацсетках @pradmova.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента9

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма8

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны20

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»16

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць