Культура11

Перавыдадзена кніга «Сем ружаў» Надзеі Язмінскай

Выдавецтва «Папуры» перавыдала кнігу казак Надзеі Ясмінскай «Сем ружаў» з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Гэтая кніга ў 2016 годзе перамагла адразу ў дзвюх намінацыях Прэміі Цёткі за найлепшае мастацкае афармленне і за найлепшы твор для дзяцей, піша Bellit.info.

«Упершыню кніжка выйшла ў 2015 годзе і была маёй першай самастойнай працай пасля выпуску з акадэміі мастацтваў, Першы тыраж даўно раскуплены, арыгіналы ілюстрацый абаснаваліся ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Беларусі, але ўсе гэтыя гады дызайн кнігі не даваў мне спакою. Зараз, праз дзесяць год, мне выпаў шанец зрабіць своеасаблівую «працу над памылкамі». Сем чароўных казак Надзі Ясмінскай выйшлі пад новай вокладкай, з новым дызайнам, і, месцамі, з новымі ілюстрацыямі», — пракаментавала навіну ў сацсетках мастачка Кацярына Дубовік.

У кнізе апавядаецца, пра тое, як аднойчы ў Густым лесе сабраліся дзіўныя істоты і зрабілі дарункі людзям. Яны стварылі чарадзейныя кветкі-ружы. Кожная з іх мусіла дастацца пэўнай дзяўчынцы і змяніць ейнае жыццё самым неймаверным чынам. Сем ружаў — сем казак.

Кнігу можна набыць у менскай кнігарні Параграф_45 і іншых крамах, а таксама на маркетплэйсах, напрыклад, тут.

Каментары1

  • .
    19.07.2025
    Выдатная мастачка. Адразу ацаніў.

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць