Грамадства77

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора

Беларусь — Турцыя: каля 10 тысяч кіламетраў «туды і назад» на аўтамабілі. Менавіта такую адлегласць пераадолелі маладзечанцы Алеся і Валерый Вахмяніны гэтым летам, піша Kraj.by.

Аднак падобнае падарожжа для сям’і не першае. Больш за пяць гадоў яны выбіраюць аўто як сродак папаўнення яркіх уражанняў.

— Галоўнае — гэта добра абслужыць свой аўтамабіль, — дзеліцца маладзечанка. — То бок прайсці поўнае ТА: тармазныя калодкі, аліва — усё павінна быць новае. Знаёмыя нашай сям’і і антыфрыз, і тармазную вадкасць мяняюць. Такім чынам, паломка ў дарозе аўтамабіля зводзіцца да мінімуму. У нас ёсць негатыўны досвед — падарожжа ж не першае. Таму ў гэтым годзе, плануючы паездку, мы пастараліся ўсё ўлічыць.

Алеся падкрэслівае, што шлях у Турцыю з Беларусі праз Расію і Грузію быў няпросты: з мноствам трасаў, серпанцінаў і дарог зусім рознай якасці. Раней здаралася падарожнічаць цягніком і самалётам, але зразумелі — такія спосабы перамяшчэння не для нас.

— Вельмі любім дарогу: яна сама па сабе ўжо падарожжа, — распавядае Алеся. — Выбіраем аўтамабіль, таму што ён «не прывязвае» нас да раскладу транспарту, увогуле да часу — адчуваецца поўная свабода. Жыллё загадзя не браніруем: прыязджаем у гарадок ці вёсачку, аглядаем і дамаўляемся на месцы.

Цікавімся ў суразмоўцы, якія дакументы трэба падрыхтаваць і ўзяць у дарогу.

— Нам, беларусам, у Турцыю візы не трэба — толькі пашпарт тэрмінам не больш за 10 гадоў, — дзеліцца маладзечанка. — Безумоўна, пасведчанне кіроўцы. Па жаданні можна аформіць страхоўку здароўя. Дарэчы, мы заўсёды яе афармляем. На аўтамабіль — СТС (пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку), страхоўка (sigorta). Турэцкая страхоўка патрэбная абавязкова — без яе вас не прапусцяць праз мяжу.

Паводле слоў Алесі, у чаце Telegram-канала Грузія — Турцыя «ў замацаваным» іх прадаюць. Але могуць быць пытанні з аплатай беларускай і расійскай картай. Прадаюць страхоўкі і ў шапіках побач з мяжой, таму купіць можна і там. А вось грошы на мяжы лепш не мяняць — курс вельмі нявыгадны.

— Грузінская страхоўка для праходжання мяжы не абавязковая, але яе можа папрасіць паказаць паліцыя, — раіць маладзечанка. — Таксама яе спытаюць пры выездзе з Грузіі — і калі поліса не будзе, то атрымаеце штраф. Плюс на машыну патрэбна даверанасць з перакладам на англійскую мову, у ідэале — на турэцкую (калі аўтамабіль не ваш). Ніякія дакументы, калі машына ў лізінгу, не патрэбныя — нідзе і нікога іх наяўнасць не цікавіць.

Распавяла Алеся і пра нюансы праходжання мяжы:

— З расійскага боку пад’ехалі да акенца, прайшлі пашпартны кантроль. Наша аўто праверылі — і мы паехалі далей. На мяжы Грузіі пасажыры праходзяць праз тэрмінал асобна ад вадзіцеля з машынай. Такая ж сітуацыя і на турэцка-грузінскай мяжы. Пасажыры звычайна праходзяць хутка: штамп у пашпарт — і пайшлі чакаць аўто. У гэты раз я нават азірнуцца не паспела — усё прайшло так хутка.

— Падарожнічаючы на машыне, можна няспешна любавацца цудоўнымі краявідамі, рабіць шмат прыпынкаў для атмасферных здымкаў, а яшчэ гэта выдатная магчымасць пазнаць «знутры» і іншую краіну, і яе жыхароў, — упэўненая Алеся.

— Напрыклад, падчас мінулай паездкі мы трапілі ў дробнае ДТЗ. Як аказалася, жыхары Турцыі вельмі прыязныя! Яны ў вёсках, гарадах і на дарозе зусім не такія, як у гатэлі «ўсё ўключана». Ёсць з чым параўнаць — розніца велізарная.

Цікавімся, хто з сям’і падарожнікаў праводзіць за рулём больш часу.

— Вадзіцельскае пасведчанне толькі ў Валерыя, — адказвае Алеся. — Дарэчы, муж здаў на правы, калі яму было 30 гадоў. Наша самае доўгае падарожжа ўпершыню было з Маладзечна ў Брэст. Той шлях падаўся нам нерэальна доўгім! Зараз, успамінаючы, мы проста смяемся!

Алеся падзялілася, што гэтым разам такое доўгае падарожжа ў параўнанні з папярэднімі аказалася для пары больш простым і зразумелым. І цяпер яны з радасцю дзеляцца сваім досведам з іншымі — выкладваюць на YouTube-канале пазнавальныя відэа.

— Ты жывеш менавіта тым жыццём, на якое ў цябе хапіла смеласці! — эмацыйна падсумоўвае Алеся.

Каментары7

  • Жвір
    18.07.2025
    Класна ! Мы ў адзін год 30 тыс. у падарожжах наматалі. І гэта толькі па Еўропе, + Беларусь яшчэ.
  • X5
    18.07.2025
    И не брезгливо им по рашке путешествовать?
  • Імя
    18.07.2025
    На аўтамабіль — СТС (пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку),

    Ён расеец? Першы раз бачу, каб беларус выкарыстоўваў «СТС». А ў Google бачна, што гэта свпраўды расейская назва,

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць3

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць