Свет55

Зімбабвэ будзе падаваць у суд на Літву за канфіскацыю беларускіх пажарных машын

Зімбабвэ мае намер падаць у суд на ўрад Літвы і дамагацца кампенсацыі за 17 пажарных машын, якія былі затрыманыя ў Клайпедзе ў 2023 годзе. Машыны накіроўваліся з Беларусі ў Зімбабвэ, але літоўскія ўлады канфіскавалі іх, бо вырабіла тэхніку кампанія, якая трапіла пад санкцыі. Пазней машыны выставілі на аўкцыён.

Фота ілюстрацыйнае

Генпракурорка Зімбабвэ Вірджынія Мабіза заявіла, што пасля завяршэння расследавання ў Літве як краіна атрымала магчымасць падаць грамадзянскі іск аб кампенсацыі. Чыноўніца падкрэсліла, што Літва парушыла права ўласнасці, канфіскаваўшы тэхніку без доказаў сувязі Зімбабвэ з падсанкцыйнымі кампаніямі.

Зімбабвэ лічыць сябе добрасумленным пакупніком і законным уласнікам машын, набытых празрыста для дзяржаўных патрэб. Калі грамадзянскі іск не будзе задаволены, краіна можа звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі — у тым ліку ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, Сусветную гандлёвую арганізацыю ці нават у ААН.

Таксама ўрад Зімбабвэ зараз пераглядае працэдуры закупак, каб надалей пазбягаць рызыкі, звязанай з санкцыямі.

Каментары5

  • Санта Бэрримор
    04.10.2025
    Пусть пишут прямиком в Супер Лото.
  • Санта Бэрримор
    04.10.2025
    nhhu, эта страна расплатилась своими драгоценностями с синепалым, шейманом и компанией. Покупать нормально и прозрачно им еще учиться и учиться.
  • Сымон
    04.10.2025
    nhhu, я зараз разрыдаюся. Любое набыццё беларускай тэхнiкi аўтарытарным урадам Мнангагвы (а да яго - Мугабэ) суправаджалася моцным рэзанансам з-за карупцыі, бо ажыццяўлялася па непразрыстых схематозах. У гэтых схематозах абавязкова фігуруюць фірмы з ААЭ Шэймана і Зінгмана, кантрабанда золата і іншых commodities, невяртанне грошаў у Беларусь, з-за чаго вытворцам тэхнікі іх выплочвае беларускі дзяржбюджэт. Ну а тое, чаму ў Зімбабвэ пануе галеча - тамтэйшаму насельніцтву варта было б запытацца ў свайго ўраду.

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі10

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»9

Канфлікт у дзіцячым садку: «Выхавацелька адчытвала дачку словамі «бессаромная» і «нахабная». Дзяўчынка цяпер баіцца хадзіць у прыбіральню10

Ключавы абаронца Украіны генерал Келаг можа пайсці ў адстаўку4

«Пасля няўдалай кавалерыйскай атакі ў форме закрыцця межаў суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт мірнага суіснавання з рэжымам»11

«Мінсктранс» аднаўляе міжнародныя рэйсы пасля адкрыцця Літвой пунктаў пропуску1

Словы пінскага чыноўніка прымусілі многіх успомніць рэцэпт самай смачнай стравы. «Флэшбэк у дзяцінства!»11

Літва адкрыла мяжу з Беларуссю1

Vinted: у Літве вырас аднарог, якому сённяшні беларускі IT можа толькі пазайздросціць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць