Спорт11

Tribuna.com запускае глабальную футбольную платформу на шасці мовах

Вядомае беларускае спартыўнае СМІ Tribuna.com запусціла новую глабальную футбольную платформу Football Xtra, якая даступная на шасці мовах: англійскай, іспанскай, нямецкай, французскай, італьянскай і арабскай.

Асноўныя асаблівасці гэтай платформы, якая ўключае міжнародны сайт і дадаткі Football Xtra:

  • Яна аб’ядноўвае медыя, супольнасць футбольных фанатаў і сучасную статыстыку ў адным прадукце.
  • Карыстальнікі могуць наладжваць сайт і дадатак пад свае футбольныя інтарэсы.
  • Платформа дае падрабязную статыстыку больш як па 600 турнірах у 160 краінах, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. У ёй ёсць як інфармацыя пра гульнявыя паказчыкі, так і эканамічныя даныя — заробкі, трансферныя цэны і г.д.
  • Таксама ёсць магчымасць весці карыстальніцкія блогі і мець зносіны — што робіць прагляд футбола больш інтэрактыўным, нават калі глядзіш яго па тэлевізары.

Кіраўнік і сузаснавальнік Tribuna.com Максім Беразінскі расказвае, што да 2020 года гэта медыя было самаакупным. Пасля ж бурных падзей у Беларусі і поўнамаштабнай вайны ва Украіне (дзе Tribuna.com таксама лідзіруе ў спартыўнай сферы), яны вырашылі не здавацца і шукаць новыя шляхі развіцця.

Паводле слоў Беразінскага, ідэі і праца каманды ўжо прыносяць плён у краінах Захаду — у Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Італіі ды іншых. Пры гэтым пра беларускую аўдыторыю яны не забываюцца — працягваюць працу і нават дадалі беларускую мову.

Іншы сузаснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша падкрэслівае, што гэта спроба пераасэнсаваць саму сутнасць СМІ ў сучасных умовах, калі медыя сталі ўсе — ад футбольных клубаў да інстаграм-старонак фанатаў.

Акрамя гэтага, «Трыбуна» распрацавала 12 мабільных дадаткаў для прыхільнікаў вядучых клубаў свету — напрыклад, «Барселоны» ці «Ювентуса», якія таксама з’яўляюцца фанатскімі супольнасцямі.

Каментары1

  • Гембла рулит
    18.07.2025
    Этот чел нормально зарабатывает бабла на своем спортивном сайте, в т.ч. через партнёрство с беттинг-партнерками. А, с вводом новых языковых локализаций, нацеленных на страны с высокой покупательской способностью, его рекламные доходы вырастут кратно. Никакие ваши типичные новостники на ру/бел не сравнятся по доходности с ним и близко.
    Предложите ему купить у него сайт за 100 - 200 тыс. долларов, он его вам не продаст за эту сумму и правильно сделает. Потому-что это нишевая курица, несущая золотые яйца.

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць