Не менш як 19 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку крушэння вучэбнага самалёта вайскова-паветраных сіл Бангладэш, які ўпаў на тэрыторыю школьнага кампуса ў сталіцы краіны горадзе Дака, піша Бі-бі-сі.

Колькасць загінулых можа павялічыцца, афіцыйныя крыніцы падаюць розныя даныя пра колькасць загінулых і параненых.
Выкладчык каледжа Резаул Іслам распавёў, што бачыў, як самалёт урэзаўся проста ў будынак. Іншы выкладчык Масуд Тарык паведаміў, што пачуў выбух: «Калі я азірнуўся, я ўбачыў толькі полымя і дым… Тут было шмат дарослых і дзяцей».
Больш за 50 чалавек, у тым ліку дзяцей і дарослых, былі дастаўлены ў бальніцу з апёкамі, паведаміў доктар Нацыянальнага інстытута апёкавай і пластычнай хірургіі.
Вайскоўцы пацвердзілі, што вучэбны самалёт F-7 BGI пацярпеў крушэнне. Самалёт узляцеў у 13:06 (07:06 па Грынвічы), — гаворыцца ў заяве ВПС.
Кіраўнік часовага ўрада Бангладэш Мухамад Юнус заявіў, што будуць прынятыя меры для расследавання прычын інцыдэнту і «забеспячэння ўсебаковай дапамогі».
Каментары