Здарэнні22

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом

У міліцыю звярнулася 73-гадовая жыхарка адной з вёсак Ганцавіцкага раёна: яе сусед бегае п’яны па вуліцы і паводзіць сябе неадэкватна. На месца выехаў нарад, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Убачыўшы міліцыянтаў, 49-гадовы дэбашыр узяў у руку нож і накіраваўся ў іх бок.

Патрабаванні спыніцца і кінуць халодную зброю ён праігнараваў. Міліцыянт зрабіў прыцэльны стрэл у нагу.

Нападніку аказалі дапамогу і перадалі медыкам.

Распачата крымінальная справа за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • гвалт дзяржавы
    23.07.2025
    Папераджальны стрэл у паветра быў? Можна было спалохаць і абысціся без калецтва
  • Ну-ну
    23.07.2025
    «Убачыўшы міліцыянтаў, 49-гадовы дэбашыр узяў у руку нож і накіраваўся ў іх бок».

    Ён, вядома, дэбашыр, тут згода, але можна пашкадаваць, што ў яго... Кхм, ну я так сфармулюю: у канфлікце паміж дэбашырам і лукашысцкімі вертухаямі выбар за каго заўзець ня дужа цяжкі.

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць