Грамадства44

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн

Як паведамляе тэлеграм-канал «Метро постсоветских стран», новую схему пачалі тэставаць на трэцяй лініі, у цягніку тыпу 81-765.7/766.7 «Мінск-2024». Эксперымент праводзяць у канкрэтным саставе з нумарамі вагонаў 70106-70206-70306-70906. Схема адлюстроўваецца на экранах над дзвярыма, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Дызайн новай схемы зрабілі падобным да афіцыйнай схемы, што вісіць на станцыях.

Было:

Стала:

Назвы станцый цяпер размешчаныя пад вуглом — прыкладна так, як на стэндах над пуцямі.

Пакуль што гэта толькі тэставы варыянт, але рэакцыя пасажыраў паказвае, што да фінальнай версіі яшчэ шмат пытанняў.

У каментарыях і на транспартных форумах карыстальнікі актыўна крытыкуюць абноўленую схему. Сярод нараканняў:

  • «Гэта выглядае, як нешта з пачатку 2000-х у самым дрэнным выкананні»;
  • «Занадта шмат яркага зялёнага колеру, схему пад вуглом цяжка ўспрымаць»;
  • «Ранейшы дызайн быў спакайнейшы і прыемнейшы»;
  • «Надпісы адначасова па-руску і па-беларуску, але аднаго памеру — глядзіцца неакуратна і перагружана»;
  • «Старая схема была дрэнна чытэльная з-за дробнага шрыфту, але выгляда́ла акуратна. Новая ж — цяжка чытаецца з-за перагрузкі інфармацыяй і выглядае быццам зробленая ў MS Paint».

Каментары4

  • Реформатарка Малюкова
    24.07.2025
    надо убирать русский язык из этой мазни
  • Янушак
    24.07.2025
    расейскі тэкст зроблены асабіста для Бондаравай и 2 тысяч яе падпісчыкаў (і то пэўна там большасць з расеі)
  • Карпов вернулся в Минск?
    25.07.2025
    Заберите у этого колхозного "дизайнера" компутер

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць